Интересные ссылки
обязателен или нет пожарный сертификат

Пушчавiк

Мiфiчны ўладар абме жаваных абшараў у некранутым лесе («пушчыдрымушчы»). Уяўляўся кал матым, зарослым доўгiм мохам па ўсiм целе, не выключаючы носа i ва чэй, велiканам. Ростам ён вышэйшы за самае высокае дрэва, што дапама гае яму далёка бачыць наваколле. Праз людзей, што ўвесь час высяка юць лес, П. давялося сысцi ў векавыя дубровы, i таму ён робiць адно толькi ліха i не шкадуе нi старых, нi дзяцей, нi жанчын, нi знямоглых, нi нават ча лавечых памочнiкаў свойскiх жы вёлаў. Калi ж нейкая iстота зайшла ў пушчу, яе пагiбель непазбежная, бо адным сваiм выглядам П. здольны забiць ахвяру. Калi мэта была дасяг нутая, П. не рагатаў, як Лесавік, не здзекаваўся з ахвяры, а спакойна iшоў далей, нiбы зрабiў звычайную спра ву, выканаў абавязак. Аднак не паваротлiвы, лядашчы П. кепска ба чыць, што ў яго пад нагамi. Усё гэта дапамагае чалавеку ўцякаць ад П. Калi сустрэча з iм немінучая, трэба рабiць крутыя павароты ў розныя бакi i хутчэй пакiдаць пушчу, за межы якой П. не адважыцца ступiць. На шчасце, П. даволi рэдкiя, i шмат у якiх пушчах гаспадарылi адны толькi Ле савікі.