Интересные ссылки

Пуннiк

Сядзiбны нячысцiк, што жыве ў пунi. Ён уяўляўся чалавека падобнай iстотай, больш падобнай, аднак, на бярэмак дробнага забруджа нага сена. П. пакрыты запыленым павуцiннем i смеццем ад сена i трухi, але ў адрозненне ад Ёўнiка ён не такi брудны, бо на iм няма пласта сажы. Матэрыялiзаванае аблiчча П. набы вае толькi тады, калi ў пунi ёсць сена. Ён нябачна сядзiць на кроквах, бэль ках, назiраючы за ўсiмi наведнiкамi пунi, цешыцца гульнямi i бойкамi моладзi, валтузнёй i вiскам катоў, якiя ловяць мышэй. П. страшэнна не любiць, калi ў гнёздах выводзяцца птушкi. Праз шчылiны i адтулiны ў пунi П. з асалодаю палохае дзяцей i асобных прахожых ненатуральным аханнем, хрыпам i свiстам цi жа ласлiвым енкам. П. здавальняецца не толькi сядзiбнай, але i лугавой, ляс ной пуняю, абы толькi там была стра ха i кроквы. Дажджы, макрэча разбу ральна дзейнiчаюць на П. Загiнуць ён можа ад грому i маланкi. Тады ён, як i Ёўнiк, ператвараецца ў пыл.