Интересные ссылки

Птушчыны шлях

Дарога, Гусн на (Гусеча) дарога, Птушбчая да рога, Чумбцка дарога, Вялікі слуп, Стан. Традыцыйная беларуская назва Малочнага Шляху. Iснавала павере, што П. ш. на небе зрабіў з зорак сам Бог, каб птушкі (гусі) ведалі, як ля цець у вырай, які дастаўся ім пасля таго, як людзі сталі грэшныя і былі яго пазбаўленыя. Верылі таксама, што П. ш. звязаны з малочнасцю кароў: чым больш выразны П. ш., тым меншая іх удойнасць, бо малако сплывае менаві та па Малочным шляху. Выказвалася меркаванне, што з П. ш. звязаны і вя домы казачны вобраз «малочнай ракі з кісельнымі берагамі». Назва «Вялікі слуп» матываваная тым, што цёмнымі восеньскімі начамі, калі П. ш. бачны найлепей, ён прахо дзіць па небе амаль мерыдыянальна, ствараючы ўражанне вертыкальна пастаўленага слупа. Тут натуральная асацыяцыя П. ш. з «воссю свету», ад куль і яго сувязь з выраем. Відаць, такую ж матывацыю мае і даўнейшая народная назва «Стан».