Интересные ссылки

Птушкi

Вобразы П. у мiфапаэ тычнай мадэлi свету беларусаў абу моўлены перадусiм прыроднагеагра фiчнаклiматычнымi ўмовамi. Фальклорная iнтэрпрэтацыя гэтых вобразаў захавала i глыбока архаiч ныя агульнасусветныя матывы. Су светнай унiверсалiяй выступае раз мяшчэнне П. (перадусiм арла, сокала, ворана) на вяршынi Сусветнага дрэ ва. Часцей гэтая П. судачыняецца з богам Грымотнiкам, пазней з хрыс цiянскiм богам. Сувязь Сусветнага дрэва, яго вяршынi, з выраем мес цам знаходжання душаў памерлых абумовiла унiверсальную мiфалагему «птушкiдушы». У вераваннях бела русаў памерлая мацi П. прылятае да свайго дзiцятка; на Дзяды на могiлках кармiлi П., а тых, хто павесiўся, памiналi два разы на год: сыпалi на ростанi для П. зерне. Найбольш поўна вераваннi аб перасяленнi душаў памерлых у П. адлюстравалiся ў пахавальных гала шэннях: «Усе птушачкi iз выря ля цяць, а ты, мой татачка, у вырай ляцiш»; «З якiмi птушачкамi пры ляцiш, чы з салаўямi, чы з зязюляю?» У каляндарных памiнках захавалася тая ж сiмволiка душаў, як П. «Свет лыя дзяды. Вы сюды прыляцелi, пiлi i елi... А лепей ляцiце да неба. Акыш, акыш». У беларусаў, як i ў iншых народаў свету, «птушкi выступаюць як мiфапаэтычныя класiфiкатары i сiмвалы божай iснасцi, верху, неба, Сонца, грому, ветру, воблака, свабо ды, росту, жыцця, урадлiвасцi, багац- ця, узыходжання, прадказання, сувязi памiж касмiчнымi зонамi, душы, духа жыцця» (Вяч. Ус. Iванаў, У. М. Тапароў). Мае месца i пазначэнне праз сiмво лiку П. сацыяльных, узроставых i по- лавых катэгорый жыцця. Найбольш папулярнае i вядомае ў мностве вары янтаў замяшчэнне вобразамi П. дзяў чыны/нявесты, хлопца/жанiха. Вядомае беларусам i разуменне П. як сродкаў магiчнага ўздзеяння пра дукавальнага цi абарончага характа ру. Даўней шырока практыкаваліся прадказанні па палёце П. лёсу, долі, здароўя, дабрабыту, надворя. П. у народным мастацтве белару саў сустракаюцца ўжо з часоў неалiту. Пададзеныя схематычнымi адлюстра ваннямi на побытавых вырабах цi ў выглядзе дробнай пластыкi сiлуэты i фiгуркi дзiкiх i свойскiх П. выконвалi магiчныя i абрадавыя функцыi, заклi каныя дапамагаць у паляваннi, ахо ўваць жыллё ад ліхіх духаў ды iнш. (напрыклад, схематычны малюнак качкi на аскепку чарапка з паселiшча Крывiн Сенненскага рна, чалавека i качкi на сценцы пасудзiны з паселiшча блізу в. Юравiчы Калiн кавiцкага рна). Дакладна з перада чай драбнейшых дэталяў зроблена галоўка вадаплаўнай П. са стаянкi Асавец Бешанковiцкага рна. У народным мастацтве выявы П. да нашага часу зяўляюцца папу лярнымi матывамi ў аздабленнi вы рабаў побытавага i ўтылiтарнамас- тацкага прызначэння або асноваю iх формаўтварэння. Найбольш стара- жытныя i пашыраныя вобразы качка (сiмвал дабрабыту), певень (сiмвал пачатку новага дня, усходу Сонца, знiкнення нячыстай сiлы) ды iнш. Iх сiлуэты можна бачыць у афармленнi вiльчакоў, лiштваў i iншых элементаў народнага жытла, яны зяўляюцца даўнiмi i папуля рнымi вобразамi глiняных цацак свiстулек. У вобразе качкi зробленыя формы драўляных сальнiчак, чарпа коў ды iнш., вобраз пеўня можна ба чыць на драўляных дошках для выпечкi фiгурнага абрадавага печы ва, у вырашэннi ручак чарпакоў карцоў. Асаблiва папулярныя гэтыя вобразы ў дэкоры тканых i вышыва ных вырабаў. Сiлуэт качкi часта ўводзіцца ў арнаментыку ручнiкоў, певень звычайна паказваецца папар на абапал «дрэва жыцця», букета, ва зона. Ручнiкi з матывамi качак i пеў няў былi звязаны з многiмi народнымi абрадамi, асаблiва вясельнымi. Пэўна, больш позняе паходжанне маюць вобразы голуба, зязюлi, паў лiна, хоць галубы вельмi частыя ў дэ коры посцiлак i вясельных ручнiкоў, на якiх сiмвалiзавалi сямейнае шчас це i згоду. У сучасным народным мас тацтве вобразы П. страцiлi сваю ахоў ную ролю, сталi чыста дэкаратыўнымi элементамi (у ткацтве, вышыўцы, карункапляценнi) або асноваю фор маўтварэння вырабаў (саламяная пластыка, глiняная цацка, драўляныя вырабы ўтылiтарнамастацкага пры значэння).