Интересные ссылки

Аўсень

персанаж усходнесла вянскай міфалогіі, звязаны са свят каваннямі Новага года, якія пачатко ва, што вельмі верагодна, ладзіліся ўвесну. Пазней пасля каляндарнай рэформы яго ўшанаванні былі пе ранесены на зімовы калядны пе рыяд. А. пераважна вядомы з той рускай тэрыторыі, якая працягвае былы балцкі арэал. Аднак высновы пра поўную невядомасць гэтага персанажа на Беларусі (У. Тапароў) хутчэй за ўсё паспешлівыя. Пры намсі, на ўсходзе Беларусі, Смален шчыне і Браншчыне вядомая ад мысловая рытуальная страва з такой жа назвай (гл. Аўсень2), пры свечаная персанажу А. Святкаванні адбываліся 1 сакавіка (адна з вядо мых датаў пачатку Новага года). Характэрная для навагодніх урачы стасцяў і форма гэтай стравы га таваная ў цесце галава свінні. Гэта старажытны салярны сімвал і сім вал урадлівасці. Так што гэтая ака лічнасць дае падставы рэканструя ваць і беларускага міфалагічнага персанажа А. Скарэляванасць арэала «аўсе невых» тэкстаў з былым балцкім арэалам уздымае пытанне аб судачы неннях А. з латышскім Усыньшам (параўн. адну з формаў імя А. Усень). Хутчэй за ўсё, тут мы маем справу не з генетычнай роднасцю, а з адным з субстратных міфалагічных персанажаў. Можна меркаваць хут чэй латгальскую крыніцу або крыні цу, дыялектна блізкую да латгальс кай (параўн. латгальскую форму імя Усыньша Jeuseтр). Этымалагічна Усыньш суадносіцца з такімі вядо мымі персанажамі індаеўрапейскіх міфалогій, як літ. Аўшра, ст.інд. Ушас, лац. Аўрора, ст.грэц. Эас, слав. Вясна увасабленнямі ўзыхо ду Сонца і світанку. У сваім часе Ф. Кёйпер дэталёва прааналізаваў міфалагічныя функцыі Ушас у гімнах Рыгведы і паказаў, што ў бальшыні паказальных кантэкстаў Ушас увасабляе не світанак кожнага дня, а світанак першага дня Новага года. У кожным з 20 гімнаў Ушас са мая характэрная рыса, як адзначае даследнік, гэта малітвы аб багацці (конях і быках) і нашчадках (героях). Параўнайма характэрны прыпеў бе ларускіх валачобных песняў, дзе абыгрываюцца абодва датычныя Ушас матывы: «Да бывай здароў, май сто кароў,  Май сто кароў, пяцьдзе сят канёў, Май пяцьдзесят канёў, сем сох валоў,  Сем сох валоў, паў тараста раёў.  Будзь [жа] здароў, як зімою вада,  Да будзь жа багат, як улетку зямля,  Да із дзеткамі, да з сямейкаю,  Да з сямейкаю весялень каю,  Проціў новага лета песенька спета». У гэтых песнях вельмі часта спецыяльна адзначаецца, што «про ціў новага лета песенька спета», чым падкрэсліваецца яе менавіта нава годняя (у нашым выпадку весна вая) рытуальная прымеркаванасць. Параўн. і выкарыстанне тэрміна Ка ляда ў дачыненні да ўсіх трох свя точных дзён каляднага перыяду з ха рактэрнымі варожбамі на кожную з іх: «Коляда одна на врожай, дру га на прыплыдок, трэтя на здоровье» (Драгічынскі рн, запіс Ф. Д. Клімчука). Даследнікі адзначаюць адмысло вую сувязь А., а яшчэ ў большай ступені латышскага Усыньша, з коньмі. Ёсць усе падставы лічыць, што ў пэўны гістарычны момант А. на бальшыні беларускай тэрыторыі (найперш у яе паўночнай частцы, прылеглай да латгальскай тэрыто рыі) быў замешчаны некалькімі па добнымі па функцыях персанажамі. Самы яўны субстытут А. св. Юря. Так, на Ровеншчыне зафік савана цікавае тлумачэнне: «Кажут, Коляда приеде. Кажут, еде таки якись Юрий на кони». Наoгул су вязь Юрі з коньмі добра вядомая. Так, менавіта на яго свята ладзілі ся адмысловыя абрады пастухамі начлежнікамі. Можна прыгадаць і стандартную формулу беларускіх валачобных песняў: «Я каня маю і Юрю знаю». Ёсць і іншыя яўныя субстытуты А. У беларускай міфалогіі гэта Вазіла і Кумяльган. Абодва мелі напаўчала вечую, напаўконскую постаці, абод ва мелі самае непасрэднае дачынен не да коней. Толькі Вазіла быў руплівым апекуном коней і пастухоў з функцыямі, вельмі блізкімі да функцыяў латышскага Усыньша, а вось Кумяльган гэта зласлівы шкоднік коням. З гэтымі персана жамі можна супаставіць своеасаблі вую парнасць Усыньшаў у латышоў і меркаваную даследнікамі дваі стасць А. У абодвух выпадках про ціпастаўляюцца «стары» і «малады» персанажы, якія могуць увасабляць Стары і Новы гады. Прычым семан тыка «старога», як правіла, аказва ецца адмоўнай (параўн. Кумяльга на), а «маладога» станоўчай (параўн. Вазілу). Аднак, нягледзячы на мноства цікавых паралеляў, вобраз беларуска га А. застаецца ўсё яшчэ дастаткова цьмяным і патрабуе далейшага па глыбленага вывучэння.