Интересные ссылки

Прошчы

Месца, надзеленае, павод ле ўяўленняў вернiкаў, незвычайны мi надпрыроднымi (сакральнымi) сiламi i ўласцiвасцямi. У навуковы ўжы так тэрмiн «П.» увёў у канцы XIX ст. М. А. Янчук. Згодна са «Слоўнiкам бе ларускай мовы» I. I. Насовiча, П. у XIX ст. называлi «асвечанае месца пры крынiцы з пастаўленым пры iм распяццем цi каплiцай з iконай, да якiх на свята рабiлi крыжовы ход». П. называлi таксама маленне аб да раваннi грахоў з ахвярапрынашэн нямi ў якiмнебудзь месцы, што лiчылася святым цi цудатворным (па раўн. укр. проща «багамолле»). Вера ў П. генетычна звязаная з куль там прыроды. Некаторыя П. узнiклi з паганскiх свяцiлiшчаў. Аднак этно графамi зафiксавана ўзнiкненне П. i ў XIXXX стст., калi з пэўным месцам звязвалася якаянебудзь падзея, што лiчылася цудам (напрыклад, хуткае збаўленне ад хваробы). П. пакла нялiся, iх наведвалi, каб пазбавiцца ад хваробаў, рабiлi ахвярапрына шэннi (палатно, ручнiкi, кветкi, ежа, грошы ды iнш.). Значная частка П. была прызнана хрысцiянскiм духа венствам i знаходзiлася пад яго апе кай. Каля такiх П. нярэдка будавалi каплiцы, цэрквы, касцёлы, у днi рэлiгiйных святаў наладжвалi кры жовыя хады i богаслужэннi. Часта П. лiчылiся некаторыя камянi з не зразумелымi надпiсамi, камянiсле давiкi, паглыбленнi на якiх нагадвалi формай чалавечую ступню, што лiчылi следам Божай Мацi, крынiцы i калодзежы, вада з якiх, згодна з па шыраным меркаваннем, вылечвала ад пэўных хваробаў (пераважна ва чэй), некаторыя азёры (напрыклад, Свiцязь, якое лiчылася святым возе рам), узгоркi (пераважна самыя высокiя ў дадзенай мясцовасцi), не каторыя адметныя дрэвы. Найбольш вядомыя П.: Сiняя крынiца (Сiнi ка лодзеж) блізу Слаўгарада, Святая крынiца ў Палыкавiчах блізу Магiлёва (раней там жа рос i святы дуб), Святая горка блізу Смiлавiчаў, нагрувашчванне вялiзных камянёў на ўзгорку каля в. Горка Дзятлаўс кага, Святы (Дажбогаў) камень блізу в. Крамянец Лагойскага, крынiца каля в. Крынiчкi (Пупелiчы) Бары саўскага, каменьследавiк i крынiца блізу в. Сянежыцы Навагрудскага, Дзюравы камень блізу в. Каптаруны Пастаўскага, лiпа блізу в. Капланцы Бярэзiнскага рнаў ды iнш. П. у гаворках паўночназаходняй Беларусi называюць таксама пасвеча ны хлеб.