Интересные ссылки

Прачыстая

Летняе свята народ нага календара (28 жнiўня н. ст.). У хрысцiян адзначаецца як дзень Успен ня Мацi Божай. Называлася таксама Успленне (у народзе тлумачылi тым, што ў гэты дзень ужо выспявалі пла ды i часам яравая збажына), Спажа (ад «гаспажа»), Зельная (у царкве асвячалi зелянiну, хлеб). Асвечанае жыта, перамяшаўшы з астатнiм, адкладвалi да новай сяўбы, каб пры чакаць на наступны год добрага ўра джаю. У народных песнях гэты дзень згадваецца ў сувязi з разнастайнымi сельскагаспадарчымi работамi: «Пра чыста снапкi падае», «на восець носiць», «папары мяшае», «пчолак ладзiць, кадкi мёдам налiвае». П. была для земляроба святам ураджаю, падвядзеннем вынiкаў яго працы: «Свята Прачыста у полi ўрачыста», «Спажа хлеба дзяжа». Адразу пас ля П. пачыналася сяўба азiмiны, пра што нагадвала прыказка: «Успенне цi гатовае насенне?» Пачыналi капаць бульбу: «На Спленне цягнi бульбу за карэнне». П. называлi звычайна Пер шай, або Вялiкай, Большай, каб адрознiць ад Другой, Малой, Меншай, Спожкi Багача (Ражства Мацi Бо жай). Разам з Пакровам гэтыя тры святы ўтваралi багародзiцкiя святкi («Прыйшлi святкi апалi лiсткi»).