Интересные ссылки
Обучение гостиничному бизнесу Москва. Лучший гостиничный бизнес и обучение.

Прастора ў мiфе

Cпецыфiчныя мiфалагiчныя ўяўленнi аб характары прасторы: яна дыскрэтная падзе леная на разнастайныя прасторавыя дыскурсы, абмежаваная, з рознымi ла кальнатапаграфiчнымi семантэмамi. Для мiфалагiчнай прасторы неўлас цiвыя вызначэннi аднароднасцi, бяс концасцi, хаця i ў ёй ёсць пустоты прасторавыя адрэзкi ад аднаго пунк та руху героя да iншага. Мiфа лагiчная прастора мае базавыя струк турныя адзiнкi асноўныя элементы структуры космасу: па вертыкалі неба, паветраная прастора над зям лёй, зямля, падземны свет; па гарызанталi прастора абмежаваная «краем зямлi», морам, акiянам. Стра тыграфiя прасторы мае аксiялагiчную напоўненасць: дабро i зло адпавяда юць апазiцыi верху i нiзу; крайнiя пункты гарызантальнай плоскасцi таксама зяўляюцца аксiялагiчна артадаксальнымi (рай , пекла). Мiфалагiчнай семантыкай адзнача ныя i ландшафтавыя дыхатамiзмы: гара, узвышша, курган звычайна сакральныя мясціны (але ёсць i звя заная з нячысцiкамi Лысая гара); шчылiны, ямы, чортавы вокны, вада ёмы, звязаныя з нячысцiкамi, права ленымі будынкамi (разам з тым крынiца сакральнае культавае мес ца). Галоўныя сiмвалы мiфалагiчнай прасторы крыж, Сусветнае дрэва. Мiфалагiчная прастора падзяляец ца на культурную, прыродную i ўлас на мiфалагiчную. Культурная пра стора тая, дзе ажыццяўляецца асноўная жыццядзейнасць чалавека: хата, двор з гаспадарчымi па будовамi, апрацаваная зямля (поле). Семантычна гэта найбольш спры яльнае, блiзкае чалавеку асяроддзе: так, нячысцiкi, што жывуць там, Дамавiк, Хлеўнiк, Гуменнiк, Ёўнiк маюць чалавекападобны выгляд, яны могуць станоўча ставiцца да чалаве ка. Культурная прастора асноўнае месца наведвання багоў. Наступны вiд мiфалагiчнай прасторы пры родная тая, дзе чалавек бывае час ад часу i якую ён па большасцi ведае па чутках. Пераходная паласа да яе зямля ад краю апрацаванага поля да лесу, якi разам з гiдрасферай, полем i складае яе асноўны абшар. Гэтая пра стора варожая для чалавека, iстоты, якія насяляюць яе Лесавік, Вадзя нiк, Балотнiк, русалкi ды iнш. уяў ляюць для яго непасрэдную пагрозу. Трэцi вiд прасторы мiфалагiчная можа размяшчацца ў вертыкальным i гарызантальным вымярэннях, за межамi вядомай прасторы прырод най. Яна супрацьстаiць прасторы культурнай па шкале каардынатаў: далёкаблiзка, высоканiзка. Мiфа лагiчная прастора прадстаўлена роз нымi мадыфiкацыямi краiны ня божчыкаў (падземнае царства, iнш.), раем, пеклам, лясным гушчаром, сямю нябёсамi; там жывуць разна стайныя мiфалагiчныя iстоты: Бог, сатана, змей, Кокаць, Лясун ды iнш.; там iснуюць звышрэальныя ландшафты, iнтэреры цудоўныя сады, палацы; людзi, што знаходзяц ца там, валодаюць незвычайнымi якасцямi: яны бессмяротныя, надзвы чай прыгожыя. Каб туды патрапiць, трэба прайсцi шэраг падрыхтоў чых аперацый, якiя ажыццяўляе медыятар, размешчаны на мяжы прыроднай i мiфалагiчнай прастораў, сэнс якiх наданне герою звыш рэальных субстанцыянальных якас цяў. Трапіць туды герою дапамага юць i праважатыя жывёлiны (звычайна татэмiстычныя перша продкi цi пярэваратнiнябожчыкi), стары цi старая (духi продкаў) цi рэч цудадзейны сродак. Гэтаксама i вяртанне ў культурную прастору патрабуе ўздзеяння на дваiстую, ме дыятыўную прыроду героя (жывая i мёртвая вада).