Интересные ссылки
выкуп машины после аварии

Правы

У беларускай міфапаэтыч най мадэлі свету П. маркіраваны зна кам «плюс» і судачыняецца з асвое ным, ачалавечаным, гарманізаваным пачаткам у шэрагу культурных бінар ных апазіцый: верхам, перадам, усхо дам і поўднем, дабром, жыццём, сваім, мужчынскім, рухам па сонцы. Дыхатамія П. і левага найбольш выразна і шматбакова назіраецца ў рытуальнаабрадавых комплексах ка ляндарнага і сямейнародавага цык лаў. Напрыклад, у абрадзе вяселля абрус засцілалі правым бокам, г. зн. узорамі наверх, перад тым як ад правіць маладых да вянца, бацька па дыходзіў да сваёй дачкі, апаясваў яе ручніком і тройчы па сонцы (г. зн. зле ва направа) абводзіў вакол стала. У ХХ ст. гэты абрад атрымаў пэўнае пе раасэнсаванне ў гарадскіх умовах: перад тым як адправіць жонку ў рад дом, муж тройчы па сонцы абвядзе яе вакол стала, які стаіць пасярэдзіне залы. Адпраўляючы маладых да вян ца, бацькі маладой абавязкова абы ходзілі ўвесь вясельны картэж злева направа і абсыпалі жытам. Такі ж на кірунак руху будуць мець вясельны картэж, які падязджае да дому ма ладой, а таксама маладыя, калі за ходзілі за вясельны стол і ішлі да чырвонага кута. Семантыка П. як сімвалізацыя мужчынскага пачатку прасочвалася ў пахавальных абрадах: памерлага мужчыну да таго часу, пакуль зробяць труну, клалі на лаву, якая стаяла справа ад уваходу, за памінальным сталом мужчыны і жанчыны садзілі ся адзін насупраць аднаго, прычым мужчыны садзіліся ўздоўж сцяны справа ад уваходу. У Чысты чацвер трэба было абавязкова памыцца ў лазні. Дзяўчаты бралі з сабой ма ленькі каменьчык, станавіліся на яго П. нагой і абліваліся вадой, што па вінна было паспрыяць захаванню зда роўя чалавека на ўвесь год. Дэтэрмінаванасць прыярытэтнага ў беларускай культуры накірунку зле ва направа можа быць шматаспект- най: псіхалагічнай, фізіялагічнай, бія лагічнай перавага аддавалася праварукім людзям і адпаведна пра вабокаму накірунку адзення і размяш чэння ў прасторы. Віно дазваляецца наліваць толькі П. рукой, выкручваць бялізну толькі ў П. бок, чырвоны кут у хаце, як правіла, быў з П. боку ад уваходу, дзве полкі спадніцы або посцілкі сшывалі злева направа. Ад нак можна меркаваць, што перша прычынай такой прыярытэтнасці была ўніверсальная касмалагема: рух сонца па небасхіле з усходу на захад, што ў кантэксце аналізаванай бінар най апазіцыі адпавядала П. У казачным эпасе беларусаў вядо ма шмат сюжэтаў, у развіцці якіх пры сутнічае матыў выбару галоўным ге роем накірунку далейшага руху. Ён стаіць на раздарожжы і бачыць ка мень, які выконваў ролю маркёраме дыятара і прадпісваў: направа по йдзеш застанешся жывы. У народных замовах знахар як бы паўтарае ход паломніка да свяшчэн най мясціны, ён ідзе да сімвала цэн тра Сусвету дуба, накірунак яго руху на ўсход Сонца, што адпавя дае руху героя ў казках направа. Лічылася, калі маладзік упершы ню убачыш з П. боку, то ўвесь месяц будзе шчасціць і шанцаваць ва ўсіх справах. З маладзіком звязаны дзя воцкія варожбы пра долю. Убачыўшы першы раз маладзік, дзяўчына стана вілася на П. нагу і тройчы перакруч валася на ёй у П. бок, затым брала зямлю з таго месца і клала нанач пад галаву: каб прысніўся ноччу той ма лады хлопец, за якога замуж пойдзе. Звернем увагу і на наступную ака лічнасць: пашырэнне на Беларусі хрысціянства па шматлікіх парамет рах гарманізавалася з папярэдняй паганскай традыцыяй. З цягам часу сталася так, што святы Хрыстовага (мужчынскага) цыкла (Раство, Вадо хрышча, Грамніцы, Вялікдзень, Уз нясенне, Тройца, дзень нараджэння Iвана Хрысціцеля) згрупаваныя ў П. баку гадавога кола, а жаночыя (цыкл Багародзіцы: Раство, Успенне, Пакро вы, Увядзенне ў храм) размешчаны з левага боку. Гэты фактар стаў вызна чальным і для архітэктонікі храма, у космасе якога П. бок з выявай укры жаванага Iсуса Хрыста лічыцца муж чынскім. Таму ў час вянчання жаніх стаіць з П. боку, а нявеста з лева га. У той жа хрысціянскай традыцыі лічыцца, што анёл (станоўчы пача так) знаходзіцца каля П. пляча чала века, а дябал (адмоўны пачатак) каля левага. Судачыненасць П., як мужчынска га і станоўчага, паўплывала на ўзнікненне шэрага прадпісанняў і рэг ламентацый як у абрадавых кантэк стах, так і ў штодзённапобытавым плане. Напрыклад, кветка маладому мацуецца на П. баку, ручнік свата або пояс хлопца (мужчыны) завязваецца пад П. руку (гэтаксама зашпільваец ца і наша сучаснае адзенне), на П. руцэ праваслаўныя беларусы носяць заручальны пярсцёнак. У беларусаў вядома павере, якое сведчыць: калі хочаш, каб усё задуманае здзейсніла ся, уставаць раніцай трэба толькі на П. нагу.