Интересные ссылки

Пояс

Пас, частка традыцыйнага бе ларускага строю, якая надавала адзенню цэласны выгляд. П. валодае разнастайнымi магiчнымi ўласцi васцямi, ахоўвае цела ад хваробаў i няшчасцяў («без пояса хадзiць грэх, а падпярэзанага чалавека i дябал баiцца, i лясун у лесе не завядзе»). П. быў сiмвалам моцы ў дачыненнi да мужчынскага пачатку i сiмвалам цнатлiвасцi ў дачыненнi да жанчын. Слова «расперазацца» захоўвае ўяўленнi пра чалавека, якi адмовiўся ад агульнапрынятых нормаў i правiл. Адсутнасць П. лiчылася прыкметай прыналежнасцi да хтанiчнага свету. П. суправаджаў большасць абрадаў праз усё жыццё чалавека. Цяжарная жанчына ў тым выпадку, калi спужа ецца чагонебудзь, павiнна была вя лiкi палец левай рукi засунуць за П. У радзiннай абраднасцi развязаны П. быў знакам нiвелiравання сiмва лiчнай агароджы, што мусіла спрыяць уваходу ў жыццё новага чалавека. Але паралельна вядома i рытуальнае апаясванне жывата парадзiхi П. П. спавiвалi немаўля. П. лiчыўся цудадзейным прадме там, якi дапамагае хлопцу ў час вып рабаванняў. Казачны герой лезе на П. у «трыдзевятае царства». П. выкары стоўваўся ў дзявочых калядных ва рожбах. П. быў надзелены здольнас цю пераўтвараць людзей у ваўкоў з магчымасцю зваротнага пераўтварэн ня ў чалавечы выгляд. П., замоўле ным праклёнам, падпярэзваюць ваў калака, i ён становiцца ваўком да таго часу, пакуль П. не сатрэцца цi не бу дзе парваны. У паданнях пра змяiнага цара цi караля, каб здабыць ражок з яго кароны, неабходна паслаць упо перак шляху паўзуна чырвоны П. Гас падар пры пераходзе ў новую хату пе рацягваў усiх сямейнікаў за П. П. удзельнiчаў у падзеле грама дства (паясы бедных i багатых), час та выступаў сiмвалам улады (паясы князёў, магнатаў). Вялiкую ролю П. адыгрываў у вя сельным абрадзе. Сiмвалам згоды на шлюб былi падараныя нявестай П. сватам i жанiху. Звязванне П. мала дых перад шлюбам сiмвалiзавала моц ны шлюб, устанаўленне сваяцкiх да чыненняў памiж роднымi жанiха i нявесты. Падчас вянчання П. разам з ручнiком клалi пад ногi маладым. Да вясельнага стала маладую вялi на П. Нявеста адорвала сваякоў жанiха паясамi, што сiмвалiзавала ўступлен не ў род маладога. Пры ўваходзе ў хату маладога нявестка сiмвалiчна клала П. на печ, каб задобрыць духаў хаты i продкаў. Развязванне жанiхом П. ма ладой знакавае падпарадкаванне маладой, iх сiмвалiчнае спалучэнне. П. быў важным кампанентам па- хавальнага абраду. Iм апаясвалi ня божчыка, нярэдка труну. Ён забяс печваў сувязь памiж светам жывых i светам памерлых (памiж вёскай i могiльнiкам). П. прывязвалi да аброцi каня, за якi вялi яго да могiлак. Рытуальнае апаясванне прысутнi чае i ў шэрагу iншых звычаяў. З рэш ткаў лёну за адзiн дзень ткалi П., пад перазаўшыся якiм можна было на Радаўнiцу пабачыць мёртвых. Пры першым выгане скацiны ў поле было прынята рассцiлаць у варотах П. або яго прывязвалi да рагоў каровы, клалi пастухам у сумку. Жанчынажняя не павiнна была здымаць з сябе чырво нага П., каб у яе не балела спiна. Мадэляванне замкнёнай прасторы (апаясванне) адбывалася рознымi спосабамi (будаўнiцтва плота вакол хаты, узвядзенне гарадской сцяны, абворванне вёскi ў выпадку пошасцi, абход палёў з паходнямi, апаўзанне святых мясцiн, храмаў. У залежнасцi ад канкрэтнага рытуальнасемантыч нага кантэксту ў ролi П. маглi высту паць розныя прадметы ручнiк, па латно, нiтка, саламянае перавясла ды iнш. Важнейшая функцыя П. акрэс лiваць i замацоўваць мяжу памiж бач ным i нябачным светамi, гармонiя да чыненняў памiж якiмi рэгулявалася кругамабярэгам.