Интересные ссылки

Похвiст

(Посвiст), боства непаго ды, буры, верагодна, адна з iпастасяў бога вятроў. Мажлiва, што з гэтым боствам звязваюцца i ўяўленнi бела русаў пра свiст. Так, лiчылася, што ў спякотны бязветраны дзень на нiве рэзкiм свiстам можна выклiкаць па веў ветру, пры гэтым выказвалася пе расцярога малым не забаўляцца такiм чынам, бо можна наклiкаць i вiхор, якi вельмi небяспечны, можа «скруцiць» чалавека, паралiзаваць яго. Заўва жыўшы, як зараджаецца такi вiхор, належала схавацца ў памяшканне, за дрэва, куст. Адзiнае сведчанне пра П. сустракаем у Адама Мiцкевiча ў яго гiсторыкаэтнаграфiчных нататках да славутай паэмы «Гражына» (1822 г.). Паэт пiша наступнае: «Пяркунас, бог перуна, шанаваны ў Лiтве, i Похвiст, бог непагоды, у Русi. Дагэтуль паказ ваюць у Навагрудку месца, дзе стаялi святынi гэтых бостваў, а дзе цяпер касцёл айцоў базылiянаў». Паведам ленне пра наяўнасць святынi П. вельмi iстотная дэталь. Паводле зве стак даследніцы дойлiдства Беларусi Т. Габрусь, царква, якая потым стала ўнiяцкiм касцёлам, сапраўды некалi знаходзiлася на наваградскiм зам чышчы, рэшткi яе (падмурак) дасле даваў археолаг М. Ткачоў. Гэта пад мацоўвае давер да падання, якое на пачатку ХIХ ст. iснавала ў нава градскiх ваколiцах i якое занатаваў славуты паэт.