Интересные ссылки

Поўнач

Найбольш сакралізаваны адрэзак часу ў сістэме сутак, які асэн соўваецца як свайго роду «антычас». Семантыка П. чытаецца ў сістэме апазіцый жыццё/смерць, чысты/ня чысты. П. час, максімальна адкры ты пранікненню ўсіх магчымых праяў іншасвету, перыяд актывізацыі вясковых чараўніц і ведзьмаў. Як ме жавы час П. найбольш спрыяльны для кантакту з тагасветнай прасторай і яе прадстаўнікамі, што асабліва на глядна ў варожбах і магічных дзеян нях «чорнай» і любоўнай магіі. П. як злы, небяспечны час патрабуе адпа ведных паводзінаў (да прыкладу, не ісцi ў лазню, на могілкi і да т. п.) і аба рончых захадаў супраць пранікнення іншасвету. Найбольш небяспечным для чала века выступае час пасля П. да першых пеўняў, або да світанку. Гэта час не жыці, своеасаблівы перапынак у ча савым цыкле, прамежак паміж смер цю і новым нараджэннем. У гадавым цыкле П. адпавядаюць Крывыя ка лядныя вечары. На працягу года існуюць і най больш вылучаныя, незвычайныя поў начы. На Новы год у П. «усяка жывё ла гаворыць якраз у тую гадзіну, калі пан Езус нарадзіўся», у П. перад днём св. Духа русалкі плюхаюцца ў вадзе або калышуцца на бярэзінах, менаві та ў Купальскую П. зацвітае папа рацькветка.