Интересные ссылки

Поўнае

Паняццi, якiя знаходзяцца мiж сабою ў бiнарнай апазiцыi i ў народных уяўленнях ма юць сiмвалiчны сэнс. Поўнае заўсёды асацыявалася з багаццем, дастаткам, пустое з беднасцю, галечай. Таму добрым знакам лiчылася сустрэць у дарозе поўны воз дроў, чалавека з поў ным абярэмкам сена. Асаблiва вялiкую ўдачу абяцала, калi хтосьцi пераходзiў дарогу з поўным вядром вады. I наадварот, калi дарогаю суст рэнецца, цi тым больш пяройдзе яе чалавек с пустым вядром, верылi, што абавязкова не пашанцуе: у рыбака бу дуць пустыя сеткi; таму, хто едзе на ворыва цi з ворыва або на засеўкi, не пашчасцiць з ураджаем (на полi бу дзе шмат пустых мясцiн, прагалаў ды iнш.). Абавязкова не пустым вярталi чужы посуд, каб таму, у каго яго пазычалi, не было пуста: у збанок клалi хоць лусту хлеба, тады ў каро вы не перавядзецца малако. Паняццi П. i п. нярэдка ўзнiкалi i падчас ся мейных абрадаў. Сустрэча кумоў, што вязуць хрысцiць дзiця, з чалавекам, якi нясе поўнае цi пустое вядро, абя цала нованароджанаму або шчаслiвае жыццё, або блiзкую смерць. На пе радвясельным этапе запоiнах, калi адчувалася папярэдняя згода на шлюб, будучая нявеста вяртала сва там прывезеную iмi i выпiтую бутэль ку не пустую, а ссыпала ў яе зярня ты жыта, тым самым як бы жадаючы будучай раднi дабрабыту. Перад вы ездам на шлюб поўнае вядро вады як сiмвала плоднасцi вылiвалi каню пад ногi, а сустракалi зпад вянца мала дых таксама з поўнымi вёдрамi i з пажаданнямi, каб iх жыццё поўнiлася шчасцем. Зробленая загадзя труна не павiнна была нiколi заставацца пус тою, каб не прыцягнуць да сябе да часна нябожчыка, i таму яе ў такiх выпадках засыпалi жытам. Часта ў народзе паняцце поўнага (г. зн. ба гацця) звязвалася з адпаведнай квад раю Месяца поўняю. Асаблiва гэта датычылася розных пачынанняў (магiя 1га дня): менавiта на поўню старалiся запасваць скацiну (каб яна добра пладзiлася), рабiць провiдкi пе рад ворывам (тады i засекi будуць поўныя). Пустым днём, калi непажа дана пачынаць справу (напрыклад, выходзiць на сяўбу), лiчыўся па нядзелак. I наадварот, худы, тоненькi сярпок месяца нiбыта ва рожыць на беднасць. На П. i п. арыентавалiся дзяўчаты падчас ка- ляднай варажбы, выцягваючы саломiны з новай страхi: калi трап ляўся поўны колас выйдзе замуж за багатага, калi пусты за бедна га. Тая ж сiмволiка прысутнiчала i пры тлумачэннi сноў: поўная пасу дзiна, поўны воз прадказвалi ра дасць, даход, багацце, а пустая смутак, убытак, беднасць. Пусты ку фар у сне сведчыў пра наблiжэнне чыесьці смерцi ў доме.