Интересные ссылки

Поўдзень

Час асаблівай актывіза цыі сонца, пасля якога яно пачынае свой ход да небакраю, ва ўяўленнях бе ларусаў iдзе да сну або нават на той свет. Менавіта адразу пасля П. з хаты выносiлi нябожчыка, які разам з Сон цам пачынаў свой шлях у замагілле. Сакральная вылучанасць П. забяс печыла прымеркаванасць да гэтага часу многіх магічных захадаў. Да прыкладу, апоўднi пад Новы год гас падар абвязваў дрэвы нявымалачанай саломай, каб яны далі столькі ж пла доў, колькі ў каласах зерня. У П., калі сонца ў зенiце («пад просту»), асаблі ва небяспечным лічылася бываць у полі, найперш у перыяд красавання жыта. У беларусаў у П. пасля Духа калыхаліся на голлях русалкі. У Пет рыкаўскім рне зафіксаваныя адмет ныя рэгіянальныя назвы Вадзяніка «поўдзень» і «палудзённiк», несумне на, звязаныя з уяўленнямi пра П. як час актыўнасці нячыстай сілы. Ве- рылi, што ў П. гэты дух грэецца на Сонцы або купаецца ў вадзе ля бера га, таму мацi не пускалі сваіх дзяцей у гэты час на раку. У паверях Тураў шчыны ў П. зяўлялася няпэўная дэманiчная існасць: «А тое што ў поў дзень пужае. Вускачыло, такія пара коней сівых, погуляло, да под облакі». Верылі, што толькі ў П. збываюцца мацярынскія праклёны. Актывізавалі ў П. сваю дзейнасць i чараўнiцы. Апоўдні жанчына голая, проставалосая прыгібала да зямлі сем каласоў са словамі: «Кручу, кручу наў пакі, каб не было ні хлеба, ні мукі». У сістэме года П. адпавядае Купалле.