Интересные ссылки

Аўсень

народная страва, прысве чаная святу Аўсеня1. Звычай прыга тавання зафiксаваны на ўсходзе сучаснай Беларусi, а таксама на Сма леншчыне i Браншчыне. Свята Аўсе ня адзначалася 1 сакавiка. А. гатавалi з цэлай свiной галавы, якую запякалi ў цесце. Цеста з аржа ной мукi крута замешвалi на цёплай вадзе, дадавалi трошкi масла i соль. Галаву абмазвалi цестам нятоўстым пластам i запякалi. Пасля прыгата вання ачышчалi ад цеста i падавалi галаву на стол 1 сакавiка аб 1112й гадзiне. Язык i мазгi варылi асобна, мазгi маглi замест адварвання сма жыць. Да А. падавалi вараную морк ву, капусту, бульбу, печаныя ан тонаўкi, а таксама цыбулю i часнык. Паколькi мiфалагiчнага Аўсеня на зывалi яшчэ Таўсень, Усень, Баўсень i часам нават Бiгусень, то ёсць мерка ванне, што ад апошняга iмя паходзiць назва стравы бiгос, пашыранай на за хадзе Беларусi i ўсходзе Польшчы.