Интересные ссылки

Посуд

Сiмвалiзацыя П. грунтуец ца на яго антрапамарфiзацыi. Чала век i П. атаясамлiваюцца таму, што абодва зяўляюцца своеасаблiвай ёмiс тасцю, у якую можна нешта змясцiць, да прыкладу, душу. Беларусы нават надзялялi П. родаполавымi пры кметамi: гладышун i гладышка, гар шчок i гаршчыца (параўн. дзеж і дзя жа). Як i чалавек, П. «нараджаецца, жыве i памiрае». Паралелiзм памiж лёсам чалавека i П. падкрэслiвае i яго рытуальнае бiццё, якое сiмвалiчна пазначала нараджэнне чалавека, яго вяселле i смерць. Так, на хрэсьбінах абавязкова разбіваўся горшчык з «ба бінай кашай». Бiццё П. пасля першай шлюбнай ночы адпавядала дэ фларацыi маладой, а яго функцыя па лягала ў пажаданнi шчасця, дабрабы ту i багацця ў нашчадках. Наагул біццё П. пры гасцях лічылася за доб ры знак не толькі для віноўніка свя та, але і для таго, хто пабіў, а тое ж без гасцей (асабліва частае) прадвяш чала нешта ліхое. Лічылася, што калі ў таго, хто часта бе П., гэтак жа час та ідзе кроў з носа, то ён доўга не пра жыве. Калі нейкі П. нечакана біўся падчас сватання, то нічога добрага гэта таксама не прадвяшчала. У час пахавання звычай біцця П. упiсваўся ў сiстэму разрывання сувязi з памер лым з адначасовым пакiданнем магчымасцi адыходу душы. Пусты знутры, П. уяўляўся змесцi вам i душаў, i самых розных дэмана- лагiчных iстот. Забаранялася па кiдаць у хаце старыя вёдры, якiя як бы «прыцягвалi» да сябе Дамавiка. Пакінуты на ноч не прыкрытым П. для піцця станавіўся натуральным прытулкам нячыстай сілы. Забараня лася ставіць на стол пусты гаршчок, каб краты не рылі гарод. Народныя ўяўленнi беларусаў таксама звязва юць П. з атмасфернымi ападкамi i касмiчнымi зявамi (параўн. «дождж ліе як з вядра»). У шматлiкiх павер ях абыграецца пустата цi напоўне насць П., яго цэласнасць цi бiтасць. Парушаная цэласнасць пазначала ад крытасць межаў памiж светамi. Так, побач з памiраючай чараўнiцай клалi «прабiтую пасудзiну» з мэтай палег чыць яе адыход. Надбіты або трэсну ты П. засцерагаліся трымаць у хаце, бо лічылі за кепскі знак. Некаторыя віды П. мелі спецыяль нае абрадавае прызначэнне. Так, на вяселлі і пахаванні памінальны напой налівалі ў коўш (кручок) у выглядзе лыжкі з загнутай ручкай (Крупскі рн). Ручкі каўшоў выконваліся ў выглядзе галоў жывёлаў або птушак, звычай на вадаплаўных. Відавочнае рытуаль нае прызначэнне меў вялікі драўля ны коўш, які перахоўваецца ў Музеі народнага мастацтва ў Раўбічах. Гэты коўш адметны тым, што ў верхняй ча стцы аздоблены паяском з дванаццаці каляндарных знакаў. Верагодна, такі коўш мог выкарыстоўвацца ў нава годніх рытуалах, скіраваных на забес пячэнне дабрабыту на ўвесь надыхо дзячы год. Многія віды П. маюць выразную шлюбнаэратычную жаночую сімво ліку. У фальклорных тэкстах гэта най перш вядро і кубак (залатыя кубкі). Шлюбная спеласць дзяўчыны сімва лізуецца вядром, поўным вады, з яко га поіць свайго каня хлопец. Страта дзявоцкасці можа перадавацца фор муламі «распляскаць ваду з вядра» або «ўпусціць у Дунай залатыя кубачкі» і да г. п.