Интересные ссылки

Попел

Ва ўяўленнях беларусаў за хоўвае жыватворную патэнцыю агню i таму задзейнiчаны ў народнаме дыцынскiх звычаях i рытуалах заклiнання ўраджайнасцi. У Чысты чацвер П. прасейвалi праз сiта i выкарыстоўвалi пры лiхаманцы, яго сыпалi на рагi ночваў, калi купалi «су рочанае» дзiця. Асаблiвай сакральнай сiлай надзяляўся калядны П. iм пасыпалi каля кожнага дрэва ў садзе, каб добра зарадзiлi. Сема «пла давiтасцi» i звязаныя з ёй эратычныя канатацыi ўскосна прысутнiчаюць у iмёнах казачных герояў кшталту Па пялушка, Васька Папялышка ды інш. Судачыненне П. з агнём вызначае i яго абарончую моц, накiраваную на супрацьдзеянне варожым сiлам, уся му лiшняму i непатрэбнаму: П. абсы палi ложак, калi дзяўчыну наведваў змейкаханак; калядны П. падсыпалi ў падрыхтаванае для насення жыта, каб не было «галаўнi», купальскiм П. абсыпалi капусту «ад чарвей». Далучэнне П. да хатняга агменю актуалiзуе яго сувязь з продкамi, таму i казачнаму бездапаможнаму герою, якому наканавана атрымаць магiч- ную дапамогу ад памерлых, адведзе на месца ля печы, у П. (узгадаем Iванку Попельнага, якi «сядзеў ды толькi П. перасыпаў»). Перабiранне П., змешанага з зернем, макам, нале жыць да лiку цяжкiх выпрабаванняў на шляху казачнага героя, але i ў такім разе на дапамогу прыходзiць мiфiчная iстота з замагiльнага цар ства, да прыкладу СiўкаБурка. Так П. стаў сiмвалiзаваць сам хатнi аг мень, усю сялiбу i яе насельнiкаў (як жывых, так i мёртвых): П. пераносiлi са старой печы ў новую пры пе расяленнi ў другую хату. У беларусаў католікаў у сераду сёмага тыдня перад Вялікаднем адзначалася ад мысловае свята Папялец, калі свянцілі П. вярбы, пасвечанай у міну лую Вербніцу, і пасыпалі ім галовы на знак пакутаў Хрыста. Захоўвае П. і рэшткі сувязяў з ня чыстай сілай: «Калі набраць П. з вог нішча на Купалле і стаць з ім на рос танях, туды зараз жа збягуцца ўсе вясковыя чараўніцы і будуць прасіць яго аддаць». Гл. таксама Сопуха.