Интересные ссылки

Поп

Ксёндз, царкоўны служыцель, якi ў народнай культуры атрымаў не адназначную ацэнку. Папершае, прынцып яго абрадавай чысцiнi i пэў най сацыяльнай адзначанасцi вызна чыў удзел П. у многiх вясковых гас падарчых дзеях, дзе выступаў медыятарам паміж соцыумам і све там сакральнага, што прыводзіла не толькі да выканання святаром абавяз каў хрысціянскага пастыра (хрост, вянчанне, адпяванне ды інш.), але і да ўскладання на яго фактычных функцый паганскіх жрацоў (чараўні коў, знахараў). Паказальна, што ў бе ларускім фальклоры тэрмін «ідальскі поп» азначае менавіта паганскага жраца. Яшчэ ў першай палове ХIХ ст. ва ўніяцкіх каноніках існавалі спецы яльныя малітвы супраць заломаў, а практычна святары «адраблялі» іх (а таксама сурокі ды іншыя хваробы). Амаль паўсюль П. былі задзейнічаны ў паганскіх па сутнасці абрадах вы клікання дажджу, радзіннай абра днасці (адчынялі царскую браму пры цяжкіх родах) ды іншых рытуаль на значных сітуацыях (асвячэнне купальскіх зёлак, абыдзённага палат на). У асаблівым сакральным статусе П. прычына запрашэння яго пакачац ца побач з iншымi па жытнёвым полi, але тлумачэннi кшталту «якi папок, такi лянок», «каб снапы былi такiя цяжкiя», вiдаць, пазнейшыя. Архаіч ным зяўляецца ўяўленне, якое на пачатку ХХ ст. яшчэ бытавала на Віцебшчыне і Палессі, аб тым, што бяздзетная жанчына зможа заця жарыць пасля блізкасці з П., г. зн. атрымаць долю непасрэдна ад Бога. Падругое, П. у народнай свядо масцi пэўным чынам далучыўся да катэгорыi «чужога», а ўспрыманне яго як пасярэднiка мiж людзьмi i небам абумовiла рысы маргiнальнасцi, якiя ў сваю чаргу маюць фонам кантакты з іншасветам наагул, у тым лiку з яго адмоўным полюсам. Паводле бела рускіх легендаў, П., зяўляючыся «тво рам» Бога, уяўляе сабой недаробле ную жывёлу (льва), што і адрознівае яго ад людзей: «Ут здзелаў Бог каш латую галаву, з даўгімі вулусамі, з бальшымі зубамі. Дый спухваціўся, што ўсяго 2 нагі. Ну, ня будзеш жа ты чалавекам, а будзеш папом» (Ма гілёўская губ.). Калматасць, барада тасць П. і асабліва чорны колер яго адзення семантычна збліжалі яго з прадстаўнікамі іншасвету (нячыстай сілай, чортам і г. д.), што адпаведна выклікала цэлы шэраг перасцярог і забабонаў наконт П. У парэмiялагiч най спадчыне супастаўленне П. з чор там наагул катэгарычнае: «Дзе поп з кадзiлам, там i чорт з качаргой»; «Чорт папу таварыш»; «За папом чорт ходзіць следам бы цень, от за тым, калі поп не моліцца, та ў яго мыслі грэшныя й дзела грэшныя». Сустрэча з П. у дарозе, асабліва падчас вясел ля, хрэсьбінаў і іншых рытуальна значных момантаў, лічылася зусім не пажаданай і азначала няшчасце. Каб прадухіліць магчымую бяду, трэба было тры разы сплюнуць праз левае плячо і пачухаць азадак (мужчынам дакрануцца полавых органаў) ці выкі нуць з воза жмак сена, саломы. Шы рока распаўсюджаным было пера кананне, што П. мае «благое», «урочлівае вока» і можа навесці псо ту і няшчасце на чалавека і яго гас падарку. Гэтая акалічнасць збліжае вобраз П. з вобразам ведзьмака і ча радзея, што пацвярджаецца амаль ідэнтычнай формулайперасцярогай, закліканай абараніць ад магчымых су рокаў: «Соль табе ў вочы, дзяркач у губы, а таўкач пад бокі». Адмоўнае значэнне меў вобраз П. і ў беларускіх сонніках (убачыць яго ў сне да бяды, стратаў у гаспадарцы або смерці, «гэта чорт у воблiку свяшчэннiка да цябе падбiраецца»). Азначаныя акалічнасці выклікалі ўстойлівы звычай пазбягання і суст рэчы з П. не толькі ў асяродку сялян ства, але і сярод гараджан, на што, на прыклад, наракалі полацкія святары ў другой палове ХIХ ст. П. тут вы ступiў як прадстаўнiк царквы, што ў традыцыйнай светапогляднай дыха тамii набыла рысы «заклятага» мес ца, нежылой хаты, лазнi i да т. п., г. зн. стала локусам сустрэчы са звыш натуральным. П. выступае ў якасцi другога цэнт ра духоўнага побыту колішняй вёскi (першае месца належыць чараўнiцы, знахару, ведуну). Назiраецца нават iх узаемазамяшчэнне ў асобных сi туацыях пры працяглым бяздож джы вадой аблiвалi не толькi жанчы ну, у народным уяўленнi звязаную з урадлiвасцю глебы, але i П., i ў гэтым выпадку рытуал не ўспрымаўся як супрацьхрысцiянскi. Параўн. яшчэ i перасячэннi вобразаў П. i чараўнiцы на Вялiкдзень iх аблiвалi вадой, «каб болей было малака». У час засухi бралi лапаць i цягнулi яго ў поле, зза ду iшлi бабы з плачам, а наперадзе П. Лавiлi прусака i, загарнуўшы ў па перку, падкладвалi П. у шапку, каб «вынес» з хаты. Ва ўсiх гэтых выпад ках удзел сакралiзаванай фiгуры П. забяспечваў просты зварот да вышэй шай звышнатуральнай iнстанцыi. Неабходна ўзгадаць i парадыйныя царкоўныя рытуалы, дзе ролю П. вы конваў адзiн з пераапранутых удзель нiкаў рытуалу. У такім разе на пя рэднi план выходзiлi антыпаводзiны, што часта мелi магiчны характар. У штодзённым жыцці вобраз П. з пры чыны яго маральнаэтычных заганаў (пянства, распуста, скнарлівасць, хлуслівасць, неадукаванасць) вельмі часта быў прадметам народных кпінаў і асуджэння, што і знайшло сваё адлюстраванне ў беларускім са цыяльнапобытавым фальклоры.