Интересные ссылки

Поле

Луг, ннва, элементы ланд шафтавага кода традыцыйнай бела рускай мадэлі свету, месцы безумоўна асвоеныя, iх значны станоўчы па тэнцыял абумоўлены актыўнай пры сутнасцю чалавека, яго працай i гас падарчай дзейнасцю. Гэтыя элементы ландшафту дэманструюць i шчыль ную знiтаванасць прасторы i часу, калi тэмпаральныя паняццi выражаюц ца праз адзiнкi прасторы. Так, у бела рускай прыказцы: «На вяку як на доў гай нiве: зелля якога хочаш» чалавечае жыццё сiмвалiчна прыпа дабняецца нiве, узгадаем i вядомае «Жыццё пражыць не поле перайсцi. Наагул лексема «поле» ў свя домасцi беларусаў ужываецца не толькi ў сваiм наўпростым значэннi, але ўваходзіць у шэраг абазначэнняў абстрактных iдэй i паняццяў. Праз вобраз П. перадаецца iдэя свайго, блiзкага «Эх ты, Аўдоля, не на шага поля» i нават сiмвалiзуюцца псiхiчныя здольнасцi чалавека: «сыходзiць з поля» «станавiцца псiхiчна хворым». П. надзяляецца жаночай сiм волiкай (параўн. «Цi табе мiлей за поле лясы? // Цi табе мiлей за жану сцяна?»). I ўсё ж прасторавая аддаленасць П. надавала яму пэўныя рысы калi не ва рожасцi, то чужасцi, ва ўсякiм выпад ку бясспрэчная памежнасць, медыя тыўнасць П., бо за iм пачынаецца прастора iншасвету.