Интересные ссылки

Плот

Агароджа, вор, паркбн, тын, драўляная агароджа вакол сялі бы, у мiфапаэтычнай традыцыi бела русаў увасабленне мяжы «свайго», прасторы, засвоенай чалавекам («гас подай»), i «іншасветам», выконвае абарончыя функцыі супраць умяшан ня зла. Узвядзенне агароджы, за клiканае абаранiць «свой» свет ад дэ структыўнага ўздзеяння «iншасвету», фiгуруе як сродак лiмiтацыi сакраль най (рытуальнай) прасторы. Так, на Палессi месца святкавання Купалля абгароджвалася бярозкамi. Параўн. шматлікія назвы накшталт Гарадок, Гарадзец, Гарадзішча, многія з якіх звязаны з колішнімі свяцілішчамі. У песнях і чарадзейных казках апавядаецца пра «жалезны тын». Гэты жалезны, а значыць, вельмі моцны П., павінен быў сімвалізаваць недаступнасць да сядзібы ўсялякаму ліху. У абрадавым фальклоры «зялез ны тын» агароджвае мiфiчны «бага ты двор», «царкоўку», якiя зяўляюц ца ўвасабленнем сакральнага цэнтра. П. набываў дапаўняльную абарон чую здольнасць у адкрытыя, межа выя адрэзкі часу праз маляванне на ім мелам на Вадохрышча крыжоў, затыканне крапівы на Купалле, за вязванне лыкам ды інш. Каб каршун не хапаў куранят, на П. вешалі ста рое вядро без дна, праз якое папярэд не пранялі кожнае кураня. У замо вах гучыць просьба да св. Юря «абгарадзіць скаціну жалезнымі ты намі». Не менш важкім станавіўся слоўны, замоўны абярэг: «Сонцам асвячуся, звёздамі абгараджуся, зала тым тыном затынюся, царскімі варо тамі зачынюся». П. як мяжа памiж асвоеным i не асвоеным, станоўчым i адмоўным станавiўся месцам, куды адпраўляла ся ўсё нячыстае i непатрэбнае. Так, напрыклад, пад П. вылiвалi ваду, якой абмывалi нябожчыка. Пасля Калядаў на П. адпраўлялi свае «гра хi», звязаныя з забаронай шыць, плесцi i да т. п. «Калi ж падобныя ра боты выконваліся, дык гаспадар на апошнюю куццю перасякаў у П. тры пары галiнак, iмкнучыся прадухiлiць беды для сваёй жывёлы». Зверну тасць П. вонкi, да «iншасвету» дазво лiла шукаць на iм прытулку дэма нiчным персанажам на П. каля агарода бачаць русалак (але параўн. «Сядзіць Купалка на плоце, // Яе га лоўка ў злоце...»). П. станавiўся нерэг ламентаваным уваходам: «Займi чор та ад варот, дык ён цераз плот». У замове ад змей: «Шучыя, гадзючыя, прашу вас, вазьмiце сваё жала, падп лотныя, падтынныя», ад уроку «За сiнiм морам, за шчырым борам стаiць зялезны тын, пад тым тынам рассыпаны чорны мак. Як таго маку нiхто не саберыць, так» Каля П. адбывалiся асобныя народнаме дыцынскiя рытуалы хворае дзiця праймалi праз П., каб у П. засталася дзiцячая кашулька, якую дзеля таго толькi напiналi на дзiця. «Памежнае» становiшча П. вызна чае яго ролю ў варожбах i магiчных практыках: на Каляды дзяўчаты ахоплiвалi частакол рукамi калi захопiш цотны лiк жэрдак, дык вясел ле хутка, калi ж няцотны то не. На Шчодры вечар у частаколе лiчылi калы i на кожны казалi «маладзец», «удавец», «маладзец» i г. д. Калi на апошнi кол прыходзiўся «маладзец», такога чакалi i мужа. Куванне зязюлi на П. азначала хуткi мор цi хваробу хатняй скацiны. Седзячы на П. i выклiкаючы кароў па мянушках, чараўнiца магла адбiраць у iх мала ко. Як ахвяру «іншасвету» праз П. кiдалi шчанюкапершанца. П. i выйсце за яго ў народных по глядах метафарычна стасуецца са шлюбнаэратычнымi дачыненнямi, але туды змяшчаюцца пераважна не законныя, несанкцыяваныя сацыяль ныя падзеi: «Шлюб быў пад плотам, а вяселле потым»; пазашлюбнае дзiця ў дыялектнай лексiцы называецца падплотнiкам. Далучэнне П. да жано чых сiмвалаў прадвызначыла рэка мендацыю даваць карове, якая доўга заставалася непакрытай, праз П. хлеб з соллю, прытым пажадана, каб гэта зрабiла цяжарная жанчына. На Вiленшчыне на Звеставанне дзецi тройчы аббягалi вакол П., каб «бусел павесiў на iм боты». П., тын гэта не толькi матэры яльныя адзнакi бяспекi, аддзеленасцi ад суседзяў, не менш важны матыў завершанасцi, цэласнасцi сядзiбы, калi да кожнай дробязi ў двары можа быць прыкладзена азначэнне «мой», «наш», а значыць, станоўчы i дарагi. Таму мудрасць i павучае: «Памiраць збiрайся, а загароду гарадзi».