Интересные ссылки

Плачка

Жаночая міфалагічная по стаць, вядомая пераважна з тэрыто рыі паўночнай і паўночназаходняй Беларусі. Міфалагічныя аповеды пра П. былі літаратурна апрацаваныя Я. Баршчэўскім і змешчаныя ім у збор ніку беларускіх фантастычных апавя данняў «Шляхціц Завальня». Павод ле гэтых аповедаў, П. гэта кабета надзвычайнай прыгажосці, апрану тая ў чысцюткі белы строй, але з га лавой, пакрытай чорным галаўным уборам, і плячыма, ухутанымі ў чор ную хустку. Часам зяўлялася ва ўбогім сялянскім, сіроцкім адзенні. На жывых яе блакітных вачах заўсёды блішчэлі слёзы. Такім чынам, усё яе аблічча сімвалізуе жалобу і смутак. Падмацоўваюць гэты вобраз і звычай ныя месцы зяўлення П.: старыя кіну тыя дамы, пустыя касцёлы або каплі цы, разваліны старых замкаў. Часам зяўлялася яна сярод дрэў (часцей пад бярозамі) або пасярод поля, на па горках, на беразе Дзвіны. Пакінуты дом, дзе зяўлялася П., часта быў без вокнаў і без дзвярэй, што ўзмацняла сімволіку замагільнага свету (параўн. дамавіну). Найчасцей яе бачылі пас ля заходу сонца, калі яна, сеўшы на камень або на парозе капліцы, жалас на наракала на свой лёс (як, напрык лад: «Няма каму даверыць таямніцу сэрца майго!») і горка плакала. Віда вочна, апошняя яе асаблівасць і аса цыявалася ў народнай свядомасці з яе імем. Слёзы і малітвы П. былі нагэ тулькі шчырыя, што ад іх нават уна чы растулялася неба, свяціла яснае Сонца, прачыналіся птушкі і звяры. З гэтых слёз утварылася крыніца жы вой вады на гары Пачыноўскай на выспе возера Рабло. Лічылася, што калі нехта ўпершыню нечакана на трапіць на гэтую крыніцу, напецца з яе вады і пры гэтым пазнае П. у сіроцкім адзенні, то стане вешчуном і з вяршыні гары пазнае ўсе таямніцы свету; не пазнаўшы ж яе, не ўбачыць яе ўжо ніколі. Пра П. хадзілі розныя пагалоскі. Некаторыя думалі, што П. вяшчун ня нейкіх няшчасцяў: вайны, памор ку або голаду. Iншым чулася, што гэта няшчасная маці аплаквае сваіх дзе так. А іншым мроілася, што П. гэта камета, якая зяўляецца на небе ў вы глядзе вогненнай мятлы. Дасвед чаныя людзі сцвярджалі, што П. пла ча на парозе або рэштках забытых святыняў: закінутых могілак; месцаў, дзе заставаліся рэшткі не пахаваных паводле прынятага абраду людзей або волатаўгерояў; месцаў, з якімі звяз валіся аповеды пра царкву ці касцёл, што праваліліся пад зямлю (гл. Цар кавішча). Зяўляючыся ў гэткіх мес цах, П. звычайна ўпрыгожвала іч вянкамі з палявых красак, нібы ўша- ноўваючы памяць нявінна памерлых. Маладзейшыя ж былі ўпэўненыя, што там, дзе зяўляецца П., абавязкова закапаны вялікі скарб. Магчымая су вязь П. са скарбамі падмацоўвалася аповедамі пра тое, напрыклад, як яна кінула ў шапку няшчаснаму сляпому вандроўніку жменю старадаўніх срэб раных манет з выявай каралёў на ад ным баку і выявай Пагоні на другім, або пра тое, як асінае гняздо, кінутае дзеля смеху дзецюкамі шукальні камі скарбаў у вакно ўбогага старога, ператварылася ў россыпы золата. Вобраз П., відаць, кантамінаваны, які абяднаў у сабе некалькі вобразаў і звязаных з імі міфалагічных сюжэ таў. Найперш звяртае на сябе ўвагу яўная сувязь некаторых уяўленняў пра П. з пашыранымі ў Беларусі па верямі, што Бог дазваляе людзям, якія справядліва пражылі на гэтым свеце, праз некаторы час прыходзіць да сваіх малых дзетак або сваякоў і перасцерагаць іх ад розных нягод, раіць, што трэба рабіць, або пакарміць сваіх немаўлятаў. У пэўным сэнсе гэта родніць П. з непрытомнікамі, хоць вобраз П., намаляваны Я. Бар- шчэўскім, адрозніваецца ад апошніх рамантычнай узвышанасцю. Можна бачыць у П. і абагульнены вобраз усіх нявінна памерлых або пахаваных без выканання адпаведнага звычаю паха вальнага абраду, як у выпадку са зня воленымі ў кайданах у старадаўнім замкавым склепе або належна непа хаваным волатамгероем пад Полац кам. Сувязь П. са скарбамі таксама не выпадковая. Так, шматлікія беларус кія паданні пра захаваныя скарбы звязваюць іх з вобразам прыгожай дзяўчыны або жанчыны. Параўн., на прыклад, легенду «Навасадскае зам чышча» і набор матываў: прыгажосць княжны; высокая гара; студня, а паб лізу крыніцы; затопленыя ў студні разам з княжной яе багацці; нявінныя ахвяры варожага нашэсця. Адпавед ны набор матываў знаходзім і ў леген дзе «Прыгожая Кінгі»: прыгажосць Кінгі; палац, які праваліўся пад зям лю; гара; выхад Кінгі на вяршыню гары апоўначы; яе сядзенне на ка мені; куфар з золатам; камень, у які ператварыўся разбойнік, які замах нуўся на Кінгі; просьба Кінгі прынесці ёй кветак (інверсія сітуацыі, калі П. упрыгожвала могілкі). А ў паданні «Скарб» актуалізаваныя два матывы: прыгажосць захавальніцы скарбу і не пахаваная адпаведным чынам душа гэтай прыгажуні. Варта звярнуць увагу і на тое, шт паданні пра прыгажуню П. пашыра- ліся і на сучасную Латвію (згадкі пра яе зяўленне ў Iнфлянтах). Таму мож на папярэдне звязаць іх з такімі та понімамі на тэрыторыі Латгаліі, як Plфciтi (у крыніцах Plаciтi, Placini, Plвceтi, Плотина, Плоцини, Плоти ны, Плотино, Плоцины, Плотини, Pіocinie, Placeтi), і бачыць у падан нях пра П. вынік балтаславянскай моўнакультурнай інтэрферэнцыі. Параўн. таксама і некаторыя беларус кія мікратапонімы: Плаканы Нівы, Плаксіна.