Интересные ссылки

Пiсанкi

Крбшанкi, малявбнкi, скробанкi, дэкараваныя курыныя яйкi. У побыце беларусаў i iншых еўрапейскiх народаў вядомыя здаўна. У дахрысцiянскi перыяд былi звязаны з веснавымi святамi, сiмвалiзавалi абуджэнне прыроды, яе пладавiтасць i жыццёвасць; з iмi звязвалiся разнастайныя абрады i звычаi сiмвалiчнага характару. Iх клалi на парог хлява, першы раз выганяючы жывёлу ў поле, дарылi пастухам, якiх наймалi яе пасвiць, закопвалi на нiве, каб добра расло збожжа, ды iнш. Звычайныя цi дэкараваныя яйкi выкарыстоўвалiся таксама ў абрадзе памiнання продкаў. Данiнай гэтаму старажытнаму звычаю зяўляецца яшчэ жывая традыцыя прыносiць курыныя яйкi на магiлы ў дзень памiнання продкаў на Радаўнiцу. З прыняццем хрысцiянства П. увайшлi ў абрад святкавання Вялiкадня. Iх рыхтавалi спецыяльна да па- свячэння на ўсяночнай у царкве цi касцёле, пасля чаго раздавалi дзецям, дарылi валачобнiкам. Шырока ўжывалiся П. для розных гульняў i забаў: качання ў нахіленым жалабку, выбiвання ды iнш. Яны былi таксама адзнакай пачуцця сiмпатыi, а паколькi аздабленне было заняткам пераважна жанчын, то дарылi П. дзяўчаты хлопцам. Найбольш пашыраны спосаб аздаблення П. васкаванне i фарбаванне. На Беларусi пераважала аднатонная расфарбоўка ў чырвоны, чорны, радзей зялёны, жоўты i iнш. колеры (без улiку натуральнага белага колеру шкарлупiны). Характар малюнку, у якiм пераважалi старажытныя сiмвалiчныя матывы, залежаў ад спосабу нанясення васковага ўзору. Накапванне воску з дапамогай шпiлькi давала элементы ў выглядзе расцягнутых кропелек, з якiх кампанавалiся кругiразеткi, кветкi, ланцужкi, паяскi, стылiзаваныя зааморфныя i антрапаморфныя малюнкi. Спецыяльнай леечкайпiсаком наносiлi прамыя i хвалiстыя паяскi ўздоўж i ўпоперак яйка, дзялiлi яго паверхню на 2, 4, 8 палёў, у якiх малявалi ўзоры ў выглядзе ялiнкi, грабелек, сты- лiзаваных зорак, завiткоў ды iнш. Радзей бытавала гравiраванне прадрапванне белага контурнага ўзору на каляровым фоне (скробанкi). Тонкi графiчны малюнак складаўся з геаметрычных i стылiзаваных раслiнных матываў, меў пажадальныя надпiсы. Размалёўка ад рукi давала адвольны малюнак, пераважна раслiннага характару. Шырока бытавала звычайная суцэльная расфарбоўка яек (крашанкi). П. (яйкiпiсанкi) звязаны з магiчнымi вераваннямi. Найбольш раннiя глiняныя яйкiбразготкi, у хрысцiянскую эпоху размаляваныя рознымi ўзорамi курыныя яйкi або вытачаныя з дрэва. Глiняныя П. добра вядомыя сярод археалагiчнага матэрыялу. Па памерах яны крыху меншыя за курыныя яйкi, пакрытыя бурачорнай, бура карычневай або цёмназялёнай палiвай i аздобленыя хвалiстымi лiнiямi звычайна жоўтага, радзей зялёнага цi карычневага колераў. Такія П. на тэрыторыi Беларусi знойдзеныя ў Брэсце, Гродне, Ваўкавыску, Лукомлi, Мсцiславе, Навагрудку.