Интересные ссылки

Пiрог

святочная страва беларускай традыцыйнай кухнi. Ад каравая адрознiвалася меншай семантычнай нагрузкай, а таксама параўнальна большым дыяпазонам спажывання у першую чаргу на сямейных святах. П. абавязкова рабiўся на Каляды i Вялiкдзень, дзе быў смачным, пажа даным пачастункам для калядоўшчы каў («А механошу // Чатыры грошы// I пiрог харошы») i валачобнiкаў («Кварту гарэлкi, пшонны пiрог, // К таму пiрагу мiсу тварагу»). У трады цыйнай свядомасцi П. выступаў як увасабленне дастатку, багацця, заможнасцi: «На хлеб мае, на пiрог шукае»; у бiнарных апазiцыях матэ рыяльнае/духоўнае, багацце/бед насць, добрае/благое, шчасце/гора: «Вялiкiя пiрагi, ды ўсярэдзiне благiя», «Лепей хлеб з вадою, як пiрог i мёд з бядою»; апазiцыi нiзкае/высокае, чор нае/белае: «На чорнай зямлi белы пiрог расце»; як сiнонiм спрыяльнай, пазiтыўнай канстанты: «Благому жы вату i пiрог шкодзiць»; сiмвал вялiкай, працяглай ежы: «Пiрог зясi, пакуль кругом абыдзеш».