Интересные ссылки
сайт zakupki gov ru

Пiва

абрадавы напой, якi рыхтавалi з жыта (ячменю) i хмелю. Фальк лорная семантыка П. звязваецца з ка ханнем i са стыхiяй агню. Працэс прыгатавання П. быў абумоўлены шэрагам правiлаў у залежнасцi ад ры туалу, да якога яго варылi (варыла ўся вёска, уся сямя, часам iснавала ды ферэнцыяцыя па полаўзроставай прыкмеце). Напрыклад, на Пакроў дзень П. варылi толькi дзяўчаты, а ў Духаў дзень замужнiя жанчыны. Часам маглi гэта рабiць толькi спецы яльна выбраныя старыя. Месца пры гатавання П. таксама мела сакраль ны характар каля царквы, на гары, на ўскрайку вёскi, на беразе ракi. У часе варкi спявалi рытуальныя песнi. Вялiкую ролю П. мела ў вясельнай, пахавальнай i памiнальнай абра днасцi. У вясельным абрадзе П. пачыналi варыць у доме нявесты ў дзень рукабiцця. Варылi П. пры пе раходзе ў новы дом, пры вяртаннi сал дата са службы, на хрэсьбiны, на памi нальныя днi, а таксама да святаў, што былi ўстаноўленыя з прычыны збаў лення ад эпiдэмii, голаду, неўраджаю, пажару, у гонар асвячэння храма ды iнш. У Лiтве i Заходняй Беларусi ўво сень пасля збору ўраджаю рабiлi ах вярнае палiванне зямлi. П. тушылi па жары, што ўзнiклi ад удару маланкi. Паводле падання, ведзьмы, што жылi на балоце блізу г. Лунiнца, варылi П.