Интересные ссылки

Першы

адна з найбольш пашыра ных міфалагем у духоўнай спадчыне беларусаў. Судатычна са сваім анты подам утвараюць асноватворную для міфапаэтычнай мадэлі свету апазі цыю, на адным полюсе супрацьстаян ня якой знаходзіцца фігурант, пра маркіраваны знакам П. (тое, што распачынае, адкрывае, дазваляе, рэг ламентуе, раіць, прадказвае, забара няе), на другім, супрацьлеглым, за мацавалася міфалагема апошні (тое, што часцей за ўсё заканчвае, закруг ляе, замыкае, перасцерагае, прычым гэты полюс неаднародны: ён можа быць прадстаўлены як цотным, так і няцотным лікам) Надзвычай высокі семіятычны ста тус міфалагемы П. прадвызначаўся класічным прынцыпам народнай све тапогляднай канцэпцыі «як пачнеш, так яно і будзе»: як пачнеш год, такім ён і будзе; як пашанцуе раніцай, дык пашчасціць і вечарам. Асабліва шырока магія пачатку або сімволіка П. была прадстаўлена ў ка ляндарнай абраднасці, перш за ўсё ў святах, якія распачыналі той ці іншы перыяд года або цыкл земляробчых працаў. Безумоўна, важнай вяхой у структуры календара былі Каляды. Яны распачыналі новы год, таму па водзіны кожнага з сямейнікаў і ўсёй вёскі ў цэлым мадэлявалі іх жыццё на ўвесь надыходзячы год. Е. Р. Раманаў падае наступнае апісанне калядных клопатаў беларускіх сялян: «Каб ска ціна лепш вялася, трэба П. бліны ад кожнай Куцці і ад святаў Раства, Новага года і Вадохрышча усяго шэсць бліноў засушыць і, расцер шы іх, усыпаць у корм. Адны гаспа дыні робяць гэта на Вадохрышча, дру гія на Юря (6 мая н. ст.)». У цыкле земляробчых спраў адказ ным лічыўся пачатак ворыва і сяўбы: «Хто П. пачынае араць, той першым будзе ва ўсіх работах на полі». Iдучы П. раз араць, гаспадар старанна ўмы ваўся і апранаў чыстую вопратку, каб збажына была чыстая ад зелля. Збіра ючыся П. раз на ворыва, гаспадар за прагаў валоў у саху, абходзіў іх кру гом тры разы з поўным вядром вады, абліваў іх той вадою, каб у іх хапіла сіл на ўсе веснавыя работы. Высокім статусам надзялялася міфалагема П. у юраўскай абраднасці. «У дзень П. выгану жывёлы ў поле пад парог хлява клалі навойчык ад кроснаў, і калі карова пераступіць яго, то ўжо значыць не адабецца ад чара ды, дзе б ні згубілася ў лесе аба вязкова прыйдзе дадому». Каб статак не расходзіўся, каб ні адну карову не загрызлі ваўкі, у П. дзень пастух аб ходзіць чараду кругом тры разы. Вядома, што большасць пасяўных работ праводзілася ў час маладзіка П. квадры Месяца. Калі П. гром пра грыміць на голы лес або «як яшчэ на рацэ лёд», то вясна будзе халодная, а год галодны. Калі вясною ўбачыш П. бусла ў палёце, то верылі, што гэта прадказвала здароўе і бадзёрасць, калі ж убачыш бусла, які сядзіць у гняздзе, то трэба было чакаць хваро баў. Па некаторых прыкметах вара жылі на новы ўраджай. Так, напярэ дадні П. Спаса вараць столькі яек, колькі ў двары мужчын. За абедам кожны выбірае яйка з місы і разбівае яго. Той, у каго яно будзе паўней, П. пойдзе засяваць жыта, каб так поў на было на налецце ў свірне. У паў ночных раёнах Беларусі існавала па вере, што «добраму вываду гусянят вельмі дапаможа зямля зпад правай нагі, узятая ўвесну, як П. раз убачыш у небе дзікіх гусей; гэтаю зямлёй трэ ба злёгку патрусіць яйкі пад квак тухай. Вядомыя і іншыя прыклады выка рыстання сімволікі П.: П. снегам пра ціраюць твар і прагаворваюць: «Сня жок упаў, Бог здароўе паслаў»; П. раз пачуўшы гром, труцца спінай аб дуба, каб яна не балела цэлы год; калі куп ляюць карову, то П. раз упіхваюць яе ў хлеў задам наперад, каб яна не бая лася падзіву і не цуралася свайго хля ва; у П. дзень будоўлі хаты закладваў ся толькі П. вянок, пры гэтым сачылі куды паляціць П. стружка: калі на ся рэдзіну хаты, то ў сямі ва ўсім будзе прыбытак. Калі ж, наадварот, у бок двара, то ўсё дабро сыдзе з хаты; ся род беларусаў існуе надзвычай пашы раная забарона прадаваць П. цяля. Лічылася, што тым самым перапыня лася плоднасць гэтай жывёліны, па гаршалася яе малочнасць; існаваў звычай, які патрабаваў: «Як сядзеш за стол, то П. кавалак аддай сабаку, няхай ён зесць, бо ніколі не ведаеш, праз чыю ласку жывеш». Сімволіка П. даволі шырока прад стаўлена і ў сямейнай абраднасці бе ларусаў. Лічылася, «як П. раз прый дуць сваты, то яны не павінны сутрымоўвацца каля парога ці сярод хаты, а хутчэй іці к сталу да садзіцца там на лаву. Калі ж яны супыняцца, то пэўна за таго малайца дзеўкі не ад дадуць. Калі сваты, уходзячы ў хату да запнуцца ці спаткнуцца аб парог, то з таго сватання нічога не будзе». Усе прысутныя і ўдзельнікі провадаў маладых да вянца ўважліва сачылі, за што П. возьмецца жаніх. Калі за лей цы будзе трымаць жонку ў руках, калі за пугу будзе біць. У гэты ж час мужчыны кідалі шапку, каб П. на радзіўся сын. Аналагічныя назіранні датычылі і вянчання ў храме: «Хто, становячыся пад вянец, П. ступіць на падножнік, той будзе ў доме за га лоўнага». Надзвычай багата сімволіка П. прадстаўлена ў радзільнахрэсьбін най абраднасці і паэзіі. У народным асяроддзі існуе перакананасць, што «аднаполыя блізняты амаль заўсё ды гадуюцца, а вось з разнаполых П. неўзабаве памрэ той, які выйшаў П.». Ваду пасля П. рытуальнага ку пання вылівалі пад вішню (калі ку палі дзяўчынку) або пад яблыню (калі купалі хлопца). П. хрэснікам у хроснага бацькі павінна быць дзяўчынка, а хроснай маці хлоп чык. Сярод беларусаў існавала цэлая сістэма прадказанняў наконт лёсу ча лавека. Людзі верылі, што па паво дзінах нованароджанага можна прад казаць працягласць яго жыццёвага шляху. Калі дзіця бралі на рукі П. раз, то назіралі, як яно сябе будзе па- водзіць: выцягне ногі, то неўзабаве памрэ; калі ногі падбярэ доўга жыць будзе». Пры зяўленні П. зуба дзіця садзілі ў рэшата і вазілі ў ім па падлозе, каб хутчэй раслі іншыя зубы. П. выпаў шы малочны зуб кідалі за печ, каб астатнія трымаліся доўга. Затым важ най вяхой у жыцці нованароджанага будзе П. крок (трэба было ў гэты час між ног перарэзаць «путы»), П. паст рыг, які выконвалі тады, калі закан чваўся П. год жыцця. Дзенідзе заба ранялася даваць дзецям П. блін, «бо не хутка чытаць навучыцца». Дзеці беларускіх сялянаў доўгі час хадзілі без штаноў. Калі ж ім першы раз апраналі нязвыклую вопратку, то яны ўпарціліся. Прыкметы сведчылі, чым больш ўпартасці праявіць дзіця ў гэты час, тым даўжэй яно будзе жыць. «Даношаныя да зрэбя П. шта ны не аддаюць анучніку, не мыюць, а спальваюць у печы». Сімволіка П. у значнай ступені ка- рэлявала паводзіны людзей у кантэк сце пахавальнай абраднасці. Калі ў жанчыны памірала П. дзіця, то яна не мела права быць на могілках пад час пахавання, а таксама есці яблыкі да П. Спаса. П. яблык новага ўрад- жаю трэба было асвяціць у храме і аднесці на магілку памерлага дзіцяці. П. чарку на памінальным стале пакі далі для нябожчыка, П. кавалачкі ўсіх страў адкладвалі на талерку так сама яму.