Интересные ссылки

Аўторак

другі дзень тыдня, лічыўся адным з найбольш спрыяль ных для пачатку важных для гаспа даркі і значных у сямейным плане спраў. Можна было смела выпраў ляцца ў далёкую дарогу абавязко ва пашчасціць, паездка будзе выні ковай. Як і панядзелак (абодва «мужчынскія» дні), лічыцца спры яльным для квашання капусты. Відаць, менавіта мужчынскі пачатак у сукупнасці з сімволікай цотнага дня вызначылі станоўчае стаўленне да аўторка і прадказвалі поспех у заду манай або распачынанай справе, на прыклад: пайсці ў гэты дзень у сва ты не атрымаць «ад варот паварот»; калі ў гэты дзень адняць дзіця ад цыцкі, то яно не будзе прасіць суслу; пачыналі сеяць яра выя культуры, садзілі курыцу на яйкі; беларусы былі перакананы, што чалавек, які народзіцца ў гэты дзень, пражыве доўгае і шчаслівае жыццё; звычайна ў А. або чацвер (цотныя, шчаслівыя дні) распачыналі будаў ніцтва новай хаты. Разам з тым існуе павере, якое па пярэджвае: не пазычай ніколі грошай у А., усё жыццё іх будзе не ставаць. Сон, які прысніўся ноччу ў A., можа збыцца толькі праз 710 гадоў. А. на другім паслявелікодным тыдні Радаўніца, дзень памінання продкаў. Гэта адзіны выпадак, калі ўшанаванне продкаў трапляла не на суботу, а на А. Прычынай таму, відаць, зяўляецца парадкавы нумар гэтага дня дзевяты пасля Вяліка дня, які ў структуры ўшанавання па мерлага лічыцца адным з ключавых («дзевяціны»).