Интересные ссылки

Перуновы стрэлы

Грамавыя стрэлы, каменныя сякеры, якiя звяз валiся з культам Перуна (лiчылiся зброяй Перуна), з ахоўнай магiяй, былi сiмвалам жыццяздольнасцi, зда роўя, плоднасцi, сродкам супраць эпiдэмiй. Гэтая магiчная рэч супра ваджала чалавека ад нараджэння да смерцi. Сякеру клалi пад ложак парадзiхi, на дарозе, праз якую павiнны былi прайсцi (праехаць) ма ладыя, пад лаву, на якой ляжаў ня божчык. Усё гэта рабiлася з мэтай адагнаць ліхіх духаў. Лiчылася, што П. с. зяўляюцца ў час навальнiцы, захоўваюцца ў зямлi 7 (паводле iншых дадзеных 12) гадоў i потым выходзяць на паверхню. Той, хто знойдзе П. с., будзе застрахаваны ад удараў маланкi. Каменныя сяке ры клалi каля парога або вешалi iх пад страхой хатаў, у хляве, захоўвалi ў куфрах. Каб абаранiць ураджай ад граду, сякеру клалi ў полi вастрыём уверх або падкiдвалi ў неба. З мэтай спрыяць прыплоду сякеру перакiдвалi праз жывёлу крыжнакрыж. Гас падынi апускалi сякеру ў дзяжу, каб быў лепшы хлеб. П. с. выкарыс- тоўвалiся ў народнай медыцыне, асаб лiва ад пярэпалаху, шаленства, болю жывата. Сякерай нацiралi за цвярдзеннi малочных залозаў у жан чын i выменi ў каровы. Карову даiлi праз адтулiну ў сякеры. Сякеру клалi ў конаўку з вадой i шапталi над ёй. Потым ваду давалi выпiць хвораму. Награвалi i скраблi каменную сякеру, затым атрыманы парашок растваралi ў вадзе i выкарыстоўвалi як лекi. Ка менныя сякеры лiчылiся абярэгамi супраць Мары, якая ноччу заязджа ла коней. Таму сякеру падвешвалi на шнурках у стайнях. Паводле легендарных апавядан няў, П. с. забаўлялiся волаты асiлкi. У Клiмавiцкiм рне ў кургане Вола тава магiла нiбыта пахаваны ста рэйшы брат, якога выпадкова забiў малодшы ў час гульнi каменнымi сякерамi.