Интересные ссылки

Перапелка

птушка, надзеленая ў беларусаў мiфiчнымi ўласцiвасцямi i жаночай сiмволiкай. Выступаючы як «летняя i зiмняя», яна мае дачынен не да чаргавання пораў года i рэгуля вання працы ў полi. Мяркуюць, што яна сваiм крыкам склiкае жней. П. уваходзiць у шэраг персанажаў мiфiчных гаспадароў поля i ўдзель нiкаў дажынкавага абраду («Перапё лачкапташачка, па яры лятаеш, даб ро аглядаеш, жнейкам памагаеш»). Тыя ж уяўленнi складаюць аснову мiфалагемы «перапёлка апошнiя пакiнутыя каласы». Прысвечаныя П. жнiўныя рытуалы маюць наступныя формы: выгнанне птушкi i яе затры манне ў полi, iмкненне залагодзiць яе i пакiнуць як мiфiчную гаспадыню нiвы. Акрамя таго, асобныя тэксты да юць падставы меркаваць пра iсна ванне ў старадаўнiя часы звычаю вы карыстання П. у якасцi ахвяры цi