Интересные ссылки

Пераварочванне

сiмвалiчныя дзеяннi, якiм прыпiсвалася магiчная сiла мяняць на адваротнае развiццё падзеі i лiхiя прадказаннi. Калі, напрыклад, помнiк па нябожчыку быў пастаўлены перад засухаю, то прычыну яе ўзнiкнення бачылi менавiта ў гэтым, таму помнiк пераварочвалi (каб засуха перавярну лася на дождж), пакуль зямлю зноў як след не прамочыць. Каб вывесцi асот з поля, вырывалi адно яго калiва i, асвяцiўшы, зноў закопвалi, перавяр нуўшы коранем уверх. П. гэта ўяў ны спосаб навядзення парадку ў па рушаных справах. Так, калi дзiця ўдзень спала, а ўночы гуляла, то каб прывесцi яго да ладу, пераварочвалi каўняром унiз яго кашульку. Хворае дзiця пераварочвалi ў калысцы, надзявалi кашулю рукавамi на ножкi, удзень завешвалi вокны, а ўночы асвятлялi хату. Каб прайшла немач, хворага на радзімец ставiлi ўнiз гала вою. Разам з тым П. гэта i пару шэнне натуральнага ходу падзей, за ведзенага парадку, яно можа мець зусiм непажаданы вынiк. Калi нехта надумаецца ссыпаць зерне ў вывер нуты мех, гэта можа прывесцi да па вароту на горшае (зерне можа звес цiся); калi паслаць абрус навыварат, ад таго дому людзi могуць адвярнуц ца; ад пасланай навыварат пасцелi i навалакi можа паявiцца бяссонне. З гэтай жа прычыны забаранялася хадзiць задам наперад пад пагрозаю смерцi бацькi цi мацi; не дапускалася выносiць нябожчыка галавою напе рад, бо ўсе ў хаце перамруць. П., як лiчылi, можа адагнаць лiхое прадка занне: калi сабака вые, варожачы на смерць, раiлi пераварочваць посуд у доме (тады i лiха перавернецца на дабро); каб не спраўдзiўся нядобры сон, пераварочвалi бялiзну, пасцель, накрыўку аж да новага сну. П. вельмi часта выкарыстоўвалася ад сурокаў, дзеля чаго надзявалi панчохi, адзен не i шапку навыварат. З апатра пеiчнай мэтаю часта браўся выверну ты кажух: з iм сустракалi на парозе дома дзiця пасля хрышчэння; яго сцялiлi пад дзяжу ў час пасаду; з iм праводзiлi пад вянец i сустракалi з пад вянца маладых. Часам у перавер нутай адзежы хадзiлi ў лес, каб не заблудзiць i не трапiць да Лесавіка. Паводле народных перакананняў, Вадзянiкi пасля асвячэння вады на Вадохрышча ўцякаюць з вадаёмаў i прыходзяць у сяло па вазкi i санi, каб вывезцi сваiх дзяцей, таму сяляне ў гэты дзень лiчылi за лепшае перавяр нуць свой транспарт. Ад наведвання нябожчыкаў сяляне перастаўлялi ў возе аглоблi i, перавярнуўшы вось, мя нялi правае i левае кола; або, раска паўшы магiлу чарадзея, перава рочвалi яго труп, каб больш не прыходзiў у вёску. Супраць шкод нiцтва жывых чараўнiкоў «пера варочвалi» мянушкi ў кароў, у вынiку чаго, верылася, ведзьма малочная атрымае малако цi мачу iншых жы вёлаў; або запалiўшы свечку, яе пераварочвалi, скручвалi i запальвалi з другога канца, i калi яна згарыць гэтак жа скруцiцца i загiне лiхадзей.