Интересные ссылки
гидроизоляция паркинга.

Пекла

Месца, дзе пасля смерці па кутуюць грэшнікі. У старадаўняй па ганскай традыцыі шэрагу народаў па няцця П. у сучасным разуменні не існавала. Тое ж самае, як можна мер каваць па фрагментарных матэрыя лах, назіралася і ў беларусаў. Усе ня божчыкі ўваходзілі ў кантынуум продкаў і шанаваліся ў гэтай іпастасі, што пацвярджае моцна развіты ў Бе ларусі культ продкаў рытуал Дзя доў, асабліва той, што быў прысвеча ны ўсім продкам наагул. Ускосна аб адсутнасці паняцця П. у старажытна паганскія часы сведчыць досыць час тае ўзгадванне ў беларускіх міфах пра бязгрэшнасць людзей, што жылі ра ней, г. зн. у міфалагічным часе. У фальклоры, асабліва ў чарадзейных казках, уяўленне аб пазасмяротным існаванні акумулюецца рознымі фор мамі агульнай краіны нябожчыкаў. Як міфалагічная канстанта П. складае бінарны кампанент трыяднай сістэмы: рай зямля П., зяўляючы ся апазіцыяй раю. У якасці міфалагіч най прасторы П. існуе ў асноўным у касмічнай вертыкалі, займаючы па зіцыю крайняга «нізу», які супраць стаіць «верху» раю. П. традыцый на знаходзіцца «ўнізе пад зямлёю», «усярэдзіне зямлі», «на самым дне» падземных водаў. Гэты свет кантак туе з верхнім, пагражае яму праз глы бокія ямы на лузе «чортавы вок ны», бяздонныя водныя лункі, з якіх высоўваецца страшэнная рука і хапае жывёліну, што нахілілася, каб на піцца, глыбокія шчыліны, распадзіны ў зямлі, адкуль чуваць чалавечыя сто гны, енкі. З міфалогіяй старажытных куль тур Усходу кітайскай, вавілонскай, культурай старажытнага насельніц тва ПаўднёваУсходняй Азіі звяза на сумяшчэнне лакалізацыі П. і кас мічнага медыятара сімвалічнага «цэнтра» свету (паводле М. Эліядэ), у першую чаргу гары. У такім разе П. упісваецца ў макракасмічную вось, што злучае Неба, Зямлю і Апрамет ную. Згодна з беларускім паданнем, П. знаходзіцца ўсярэдзіне велічэзнай гары, якая стаіць «на канцу света». Тут П. лакалізуецца ў гарызанталь най плоскасці ў межах міфалагічнай апазіцыі «далёка»/«блізка». Звычай на П. ідэнтыфікуецца ў беларускіх міфах і паданнях у кантэксце дыха таміі «гэты свет» (г. зн. верх зямлі) «той свет» (падземны), душы грэшні каў накіроўваюцца менавіта туды, хоць ёй П. можа не вычэрпвацца. Уяў ленне аб абсталяванні П. у значнай ступені абумоўлена ўплывам хрысці янскай традыцыі. Там «цёмна да ха лодна, бы лёд»; там чэрці ў вялізных катлах вараць душы грэшнікаў, якія ніяк не могуць згарэць. У П. унутры гары пасярод сядзіць прыкаваны да слупа дванаццаццю ланцугамі Люцы пар, навокал яго кіпяць катлы з ду шамі, на якія зверху льецца смала, прычым некаторыя душы «так і без катлоў валяюцца». Да гары, з якой валіць дым, з усіх бакоў на вазах ру хаюцца грэшнікі, якія вязуць смалу. Могуць быць і іншыя месцы катаван ня, напрыклад глыбокая бездань з по лымем на «тым свеце». Амаль усюды ў якасці асноўнага атрыбута П. пры сутнічае агонь. Згодна з біблейскай трактоўкай, гэта асаблівы, рэальны пякельны агонь агонь гневу Божа га, яго агністых стрэлаў. Разам з тым у беларускай інтэрпрэтацыі агонь у П. занёс чорт, украўшы яго ў чалавека. Такім чынам, асноўны трыкстэр чорт выконвае сваю галоўную функцыю псуе боскі парадак і пры мушае агонь «служыць і людзям, і ліхім». У такім разе беларускі міф у адпаведнасці з беларускай традыцы яй скіраваны на «зніжэнне», травес таванне ўсяго «высокага», у парадый най форме абыграе характэрны для шматлікіх культур міф пра выкрадан не агню, найбольш вядомы ў Еўропе, паводле грэцкага міфа аб Праметэі. У дадзеным выпадку зніжаецца і ста тус агню прайшоўшы праз рукі ня чысціка, ён страчвае боскую сілу. Скраўшы агонь, чорт не здолеў з ім управіцца, абгарэў у ім. З гэтага вы нікае, што ў П. гарыць дзікі, неакуль тураны нязгасны агонь, звязаны з інстынктыўным бокам існавання. Ра зам з тым агонь як атрыбут П. узгад ваецца незаўсёды. У міфе, дзе распа вядаецца пра тое, што зямля скура, якая пакрывае ваду, П. знаходзіцца ў вадзе, на дне. Гэтая міфалагічная кан струкцыя нагадвае міфалагему мат чынага ўлоння, імкнення вярнуцца туды, дзе вада выступае ў адной са сваіх асноўных функцый сімвалі зуе забыццё, пераход да першапачат ковага нішто. Улічваючы бінарную амбівалентнасць агню і вады, П. тут зяўляецца інспіратарам татальнага вынішчэння чалавечай асобы, істоты, амаль нірваннага небыцця. У П. дзейнічае адмысловы кантын гент нячысцікаў пякельнікі, якія спалучаюць сабачыя і казліныя рысы, не маюць поўсці, языком і праз нозд ры абліваюць грэшнікаў расплаўле наю смалою і серай. Сасланыя ў П. за асабістыя недахопы, яны вымяшча юць на грэшніках сваю крыўду. Крытэры пападання ў П. у бела рускіх міфах XIX пачатку ХХ ст. наяўнасць хрысціянскіх грахоў: за бойства, крадзеж, сквапнасць ды інш. У вызначэнні канчатковага прысуду галоўнае месца належыць Страшна му суду, дзе кожны зачытае рэестр сваіх учынкаў і атрымае ад Бога пры суд. Акрамя таго, у П. можна па трапіць і без боскага прысуду пра даўшы душу нячысціку ці зашмат грашыўшы, тады нячысцікі падхо пяць душу адразу пасля смерці. У П. трапляюць менавіта душы гэта хут чэй за ўсё анімістычныя двайнікі з ас тральнапачуццёвай субстанцыяй. Пакаранне ў П. адбываецца паводле люстэркавага прынцыпу: злодзей носіць скрадзеныя рэчы на плячах, у зубах; той, хто скраў пярсцёнак, мусіць пралезці праз яго. Разам з тым існуе версія аб «пекным П.», дзе чэрці жывуць весела, «да й грэшным душам пазваляюць весяліцца». Тут побач з элементам карнавальнай буфанады прысутнічае і выразны пласт паганс кага ўяўлення аб замагільным жыцці, якое зяўляецца праекцыяй зямнога, бо, як сведчыць міф, «каму на гэтым свеце добра, таму й на том свеце не ліха», і наадварот. У казках падземны свет звязаны ў першую чаргу з вобразам змея хта нічнай істоты, увасабленнем хаосу, смерці, пазасвядомага, Кашчэя, а так сама белага мядзведзя ды інш. Яшчэ адна лакалізацыя П. на «першым», самым нізкім небе, прычым людзі могуць вырвацца адтуль у рай. У гэтай інтэрпрэтацыі П. адчуваецца ўздзеянне ўяўленняў аб чысцілішчы.