Интересные ссылки

Певень

Свойская птушка, сiмвал Сонца, шчасця, жыццёвай сiлы, урад лiвасцi, захавальнiк хатняга агменю i дабрабыту (параўн. выявы П. на ха тах, шпiлях, куфрах). П., як i Сонца, «адлiчвае час» на пераломе ночы i дня, вяшчуе i вiтае ўсход Сонца (па раўн. загадку пра П.: «Не кароль, а ў кароне, не гусар, а пры шпорах, га дзінніка не мае, а час знае»). Таму П. уяўляецца вестуном святла, звязваец ца з боствамi Сонца i агню. Як заўва жае У. М. Тапароў, П. не проста па добны да Сонца, ён сам зямны вобраз, нябесная трансфармацыя ня беснага агню, Сонца, таму з П. звяз ваецца сiмволiка ўваскрэсення з мёрт вых, сiмволiка вечнага аднаўлення жыцця (параўн. загадку: «Нарадзіўся прарок зпад белага камня, стаў пра рок праракаці, сталі людзі з мёртвых уставаці»; знаходкі костак П. у кур ганных пахаваннях). Адсюль замаца ванасць ахвярапрынашэнняў П. за часам запальвання агню (параўн. так сама яго закопванне для ўлагоджан ня Сонца, забойства да свята св. Iллi ды iнш.). У беларускай легендзе П. быў ство раны анёлам, якi паспрачаўся з дяб лам, хто з iх злепiць найпрыгажэй шую птушку. Дябал стварыў паў лiна, але П. прагнаў яго сваiм спевам. У Беларусі верылі, што ў П. ёсць свой цар (кароль), якога звалі Будзімір. «Царская» годнасць П. рэгулярна пад крэсліваецца ў загадках: «ходзіць князь па горадзе», «ходзіць цар па градзе», «ходзіць пан па горадзе» ды інш. Успрыманне спеву П. як сiгналу наступлення новага дня i адпаведна канца ночы пашырылася да разумен ня яго як распуджвання нячыстай сiлы, сiгналу пра канец яе «дзея здольнасцi». Параўн. у загадцы з ад гадкай «певень»: «Два разы радзіўся, ні разу не хрысціўся, а чорт яго баіц ца». У паданнi пра Чортавы камянi крык П. адганяе чорта, калi той збi раецца завалiць каменем дзверы храма або перагарадзiць раку (вв. Ратынцы i Камень Валожынскага, г. п. Нарач Мядзельскага, в. Танеле ва Мiнскага рнаў ды iнш.). Лiчылася небяспечным адпраўляцца ў дарогу да першага спеву П., каб не чынiлi пе рашкоды чэрцi ды iншыя нячысцiкi. Толькi да гэтага спеву «ажывалi», вандравалi па паселiшчах ня божчыкi вупыры, набывала чалаве чы выгляд нежыць i актывiзавалiся з яе дапамогаю чараўнiцы. Месца, дзе ўжо не чуваць пеўневых спеваў, адыходзiла да чужой i варожай пра сторы (месца, куды ў замовах адсы лаецца ўся нечысць і хваробы). Змяшчэнне П. на мяжы часу паказ вае i на повязь яго як з гэтай часткай свету, так i з адваротнай. Падобна да Сонца, П. судачыняецца i з «той», за магiльнай прасторай. П. цесна звяза ны з культам хатняга духа i адпавед на з культам продкаў. Як перасяленне дамавiка ў новую хату можна разгля даць звычай уносiць першым П. цi ката (параўн. пскоўскае: «Зыгарел ся дом, а дваравик аттуль пяту ном выскочи»). П. выступаў тут як будаўнiчая ахвяра. Асацыяцыя П. з гаспадаром дома бачная ў прыкмеце, што, калі П. «падманвае» курэй, клічучы іх марна, то ў гэты час нехта падманвае ці абгаворвае гаспадара. Наагул П. адна з найбольш улюбё ных ахвярных птушак. У ахвяру звы чайна прыносiлi чорнага П. (кiдалi ў агонь, у ваду, закопвалi ў зямлю). У XIX ст. у Барысаўскiм павеце П. жы вым закопвалi на ростанях; у Смален скай губернi перад абворваннем вёскi П. спальвалi. На Вiцебшчыне ахвяраваннi П. адбывалiся ў Юреў дзень. Спачатку П. абносiлi вакол каня, потым рэзалi на стайнi i кры вёй абмазвалi дзверы, авёс, затым спявалi песнi аб рэзаннi П. i аддавалi яго зесцi коням, каб лепшы быў ура джай. На Палессі ахвяраванні П. (яму адсякалі галаву) адбываліся на да жынкі і дасеўкі, відаць, як знак завяр шэння пэўнага віду працаў. Тут зга таваны П. быў абавязковай стравай абрадавай вячэры. Распаўсюджаны паданнi аб ахвяраваннях каменю П. Згадваецца, што бачылi, як стары падносiў да каменя забiтага П. (в. Го галеўка Чашнiцкага рна). Там жа існуе паданне, што Змееву каменю прыносілі ў ахвяру курэй і П. Семіятычны статус П. у традыцый най культуры ў значнай ступені вы значаецца яго колерам, які звычайна зяўляецца элементам класічнай трыяды белы чырвоны чорны. Чырвоны П. звычайна звязваецца з Сонцам, агнём, адсюль і яго сувязь з пажарамі (параўн. выслоўе «пусціць чырвонага пеўня»), а чорны з пад земным светам. Чорных П. трымалi пры млынах, бо лiчылася, што гэты колер падабаецца духам вады, іх так сама закопвалі ў час эпідэміяў. «Далучанасць пеўня i да царства жыцця, святла, i да царства смерцi, цемры надае гэтаму вобразу здоль насць мадэляваць увесь комплекс: жыццё смерць новае нараджэн не» (У. М. Тапароў). Садзейнiчаюць таму i ўяўленнi пра П. як двойчы на роджанага: «два разы радзiўся, нi разу не хрысцiўся, i чорт баiцца яго». П. пачынальнiк дня i жыцця успрымаўся як сiмвал урадлiвасцi (так, П. абносяць вакол нiвы) пе радусiм у вытворчым, сексуальным аспекце (параўн. адпаведныя аба значэннi мужчынскага палавога орга на з «курынай» жаночай лiнiяй). Сiмвалiчным замяшчэннем хлопца жанiха выступае П. у дзявочых ва рожбах: яго прыносiлi ў хату i на зiралi за паводзiнамi перад люстэркам, вадой, зернем, мяркую чы пра будучага мужа, насыпалi кучкi зерня i сачылi якую першую пачне дзяўбаць. Мужчынскапрадукаваль ная сутнасць П. увасобiлася ў звыча ях падчас вяселля маладой дарыць П. у мяху, есцi курынае мяса. П., за чапiўшы за дзюбу вяровачку, вадзiлi па вёсцы на другi дзень вяселля. Даволi ўстойлiвыя асацыяцыi П. са змеем, што яшчэ больш наблiжае яго да хтанiчнага свету. Пеўневае яйка (яго павiнен быў знесцi чорны ся мiгадовы П., а потым яшчэ працяглы час насiць яго пад крылом) гаспадар хаваў пад паху, каб вывелася змеяня, якое стане затым адшукваць скарбы (гл. Цмок). З палескiх запiсаў надзвы чай паказальны наступны: «На радзiла ад змея сына, сядзеў на яе скрынi пеўнем, як куча агню, пакуль яна не памерла». У паданнi са Сма леншчыны забiтага змея змаглi засы паць толькi той зямлёй, якую вазiлi на П. Параўн. і ахвяраванне курэй і П. Змееву каменю ў в. Віркава Чаш ніцкага рна. Сувязь чорнага П. з «іншасветам» выяўляецца і ў павері, што пры пынiць «хаджэнне» нябожчыка мож на было толькi адвёзшы на яго магiлу на чорным П. у лапцi зямлi з падпечка (Лепельскі рн). Або ў замове: «На восьмым полi стаяць сталы паза сцiланыя, стаяць кубкi паналiваныя, ляжыць чорнага пеўня галава. Ты ж, галава, не еш, а з Сашы ўсё лiхое злезь». З П. у народнай культуры звяза ны і шматлікія прыкметы, павері і пе расцярогі гаспадарчага кшталту. Так, у «заводнікі» раілі браць таго П., які заспяваў на трэцічацвёрты дзень пасля таго, як выйшаў з яйка. «Блуд лівага» П., які ходзіць да чужых кур, трэба было абавязкова збыць ка мусьці, іначай і кураняты будуць та кія ж блудлівыя. Есці такога П. нельга, бо блудлівасць перадасца дзе цям. Забаранялася глядзець, як П. «рбсціць» курку, бо той, хто пабачыць «посік» П., не перажыве года. Калі П. праспявае на варотах ці веснічках, то трэба чакаць госця, а па накірунку пеўневай галавы нават вызначыць прыкладны напрамак яго зяўлення. А вось спеў П. не ва ўроч ны час не прадвяшчае нічога добра га: або кепскае надворе ці яго пера мену, або нейкае няшчасце. П. спяваюць на дождж увечары або про ста вельмі голасна ці няцотную коль касць разоў. Першы спеў П. увесну на поўдзень прадказвае кароткую вясну, а наагул веснавы спеў П. вяшчуе цёп лае надворе.