Интересные ссылки
Новости. Качественная наклейка rus в компании Нола Плюс!

Пахаванне дзеда i бабы

У шэрагу вёсак Полацкага, Шумілінскага, Гарадоцкага рнаў Віцебскай вобл. за фіксаваныя масленкавыя пахаванні спецыяльна вырабленых лялек Дзед і Бабы. У вобразе Дзеда персаніфіку юцца і матэрыяльна ўвасабляюцца «мясныя запусты» як кажуць: «Дзед падавіўся косткай». У першы дзень Масленкі выраблялі пудзіла ў чалавечы рост з падкрэсленымі муж чынскімі атрыбутамі, якое затым клалі на лаве ў кут. Збіраліся жанчы ны і аплаквалі Дзеда. Уласна для фігуры Дзеда ў прыгаворах і галашэн нях падкрэсліваецца яго ўзрост («сто гадоў жыў»), тое, што «ўсім быў дзед», г. зн. зяўляўся агульным продкам, і яго мнагажонства, нявернасць і гіпер сексуальнасць (праз нагавіцы прадзя валася вяроўка з палкайкачалкай, якую час ад часу прыводзілі ў рух, што выклікала смех прысутных). Надзвы чай істотнае і імя Дзеда Сідар, Сідорка (У. М. Тапароў залічвае гэ тае імя да варыянтаў кадзіравання самога Грымотніка). «Хавалі» Дзеда, выносячы з хаты і кладучы ў сані. За вяршаўся тыдзень вырабам і пахаван нем аналагічнай лялькі Бабы, у вобразе якой у сваю чаргу важную ролю адыгрывала жаночая атрыбуты ка. Смерць Бабы тлумачылі тым, што яна «падавілася сырніцай». Як і Дзе да, Бабу аплаквалі, неслі на вуліцу, там здымалі адзенне і разбіралі пу дзіла. На думку даследнікаў, Сідар першы памерлы чалавек і нават апя кун свету продкаў. Яго пахаванне і меркавала наступнае ўваскрэсенне са стымуляцыяй урадлівасці і вегетацыі.