Интересные ссылки

Патэльня

Галоўным у магiчнай прагматыцы П. зяўляецца матыў сувязi з агнём, печчу, адсюль ачыш чальныя, апатрапеiчныя i прадука вальныя якасцi: у асобных вёсках, па садзіўшы на П., прычэсвалi нявесту, выкарыстоўвалi П. у народнай меды цыне. Цесная сувязь П. з агнём тлу мачыць сюжэты легендаў i паданняў, дзе гэты прадмет выкарыстоўваўся для барацьбы з воднай стыхiяй ру чаём, ракой, возерам: жанчына, пра клiнаючы ваду за патапленне дзiцяцi, кiдае ў яе П. i тым знiшчае раку. П. як пячное начынне сiмвалiчна ўяўляе сабой цэнтр хаты, а ў праек цыi на макракосм атаясамлiваецца з сакральным цэнтрам Сусвету, з су светным каменем (параўн. тэкст за мовы: «На моры, на кiянi стаiць куст. У тым кусце ляжыць скаварада, пад скаварадой ляжыць чорная руна. У чорным рунi ляжыць змiя Шкурапея»).