Интересные ссылки

Ахвярапрынашэннi чалавечыя

пытанне аб iснаваннi абра даў з чалавечымi ахвярамi ў сiстэме паганства да гэтага часу канчаткова не высветленае. Частка даследнікаў лiчыць, што згадкi ў некаторых пiсьмовых крынiцах аб гэткiх звыча ях штучна дадавалi сярэднявечныя аўтарыхрысцiяне, каб спецыяльна аб вiнавацiць паганцаў у адпраўленнi жу дасных абрадаў. У вынiку паступова узнiк тэзiс хрысцiянскай антыпаган скай прапаганды. Другая частка наву коўцаў з даверам ставіцца да звестак аб чалавечых ахвярапрынашэннях ся род паганскiх славян, нягледзячы на iх нешматлiкасць i няпоўнасць. Ахвярапрынашэнні чалавечыя Так «Аповесць мiнулых гадоў» пад 983 г. сведчыць, што кiеўскi князь Уладзiмiр (на той час ён яшчэ не пры няў хрышчэнне) загадаў пасля абра ду варажбы падчас недароду прынесцi ў ахвяру варага. Вараг i яго бацька былi хрысцiянамi i, не пагадзiўшыся са сваiм лёсам, былi забiты натоўпам, а потым зрабiлiся хрысцiянскiмi пакутнiкамi. Тут цiкава тое, чаму такi ганебны для прыняўшага хрысцiян ства князя факт захаваўся ў летапiсе. Аб чалавечых ахвярах у палабскiх сла вян апавядаюць нямецкiя хранiсты. Таксама адзiн з хрысцiянскiх аўта раў з радасцю сведчыць, што «уже не закалаем бесам друг друга». Хутчэй за ўсё чалавечыя ахвяра прынашэннi iснавалi i ў балтаў, якiя ці не апошнiмi прынялi хрыс цiянства сярод еўрапейскiх народаў i частка якiх яшчэ ў познiм Сярэд нявеччы пражывала на тэрыторыi сучаснай Беларусi. Так з упэўнена сцю можна казаць пра тое, што не каторыя балцкiя плямёны прыносiлi ў ахвяру крыжакоў, якія трапілі ў палон.