Интересные ссылки

Пастух

Пастыр, у шырокiм сэнсе ў мiфапаэтычнай традыцыi ахоўнiк, абаронец, кармiлец, пастыр, патры ярх ды iнш. П. уваходзіць у схему ас ноўнага iндаеўрапейскага мiфа i звяз ваецца з падземным царствам. Лiчыцца, што П. валодаюць таям нiцамi ў дачыненні з жывёламi, раслiнамi, нябеснымi свяцiламi, а так сама звязаны з духамi лясоў, гор i рознымi боствамi ахоўнiкамi жы вёлы. П. абавязкова павiнны ведаць замовы на розныя выпадкi. На П. звычайна выбiралi чалаве ка беззямельнага, па стане здароўя ня здатнага да палявых прац. Паводле паверяў, такi чалавек валодае сiлай, з дапамогаю якой ён уплывае на ста так i выратоўвае яго ад усялякiх бе даў. З П. звязваюць шэраг магiчных дзеянняў. Калі вясной выпускаюць скацiну на пашу, то П. у кожнай жывёлiны прамеж вушэй i крыжа са стрыгае касмыль поўсцi i закатвае яго ў чысты воск. Такi васковы шарык ён хавае пад камень каля таго месца, куды ходзiць статак на вадапой, i пры гэтым чытае доўгую замову. У час за мовы шарык ён трымае ў адной руцэ, а ў другой вiсячы замок. Шырока быў распаўсюджаны i абрад, калі П. са свечкай абходзіў статак. Рэшткi свечкi П. хаваў у свой берасцяны ра жок. Лiчылася, што на гукi такога ражка скацiна хутчэй сходзiцца, а дзi кiя жывёлы збягаюць. Святамi П. зяўляюцца Юреў дзень, калi першы раз выганяюць жывёлу ў поле, i Мiколаў дзень. У гэтыя днi П. часта валi па хатах, а ў полi смажылi яеш ню. Такое частаванне П. бярэ пача так ад тых часоў, калi ахвяраваннi прыносiлi богу жывёлы Вялесу. Пазней у такiм абрадзе месца бога жывёлы замяняў П.