Интересные ссылки

Парог

Найбольш рытуалiзаваны сiмвал мяжы памiж хатай як максi мальна засвоенай, «акультуранай» ча лавекам часткай прасторы, i нава кольным, патэнцыйна варожым светам (iншасветам, светам памерлых). Най большае значэнне П. меў у сiстэме ся мейнай абраднасцi i ў знахарстве. У радзiннай абраднасцi ў адпавед насцi з дародавым, родавым i пасля родавым этапамi П. iнтэрпрэтаваўся цi то як цалкам небяспечная, цi то як дапаможная i лёсавырашальная час тка прасторы. Так, цяжарнай, кантак ты якой з навакольным светам моцна абмяжоўвалiся, забаранялася затрым лiвацца i сядзець на П., бо будуць цяжкiя роды. Тым часам дзеля абляг чэння родаў адбывалася сiмвалiчнае размыканне мяжы з iншасветам, ад куль, паводле ўяўленняў, i прыходзiла дзiця. Дзеля гэтага муж пераступаў жонку, захiнутую ў кажух, якая ля жала на П. Або сама цяжарная мусiла тройчы пераскочыць праз П. Пад П. закопвалi дзяцінае месца, што сiм валiзавала своеасаблiвы выкуп, дар iншасвету за дзiця. У сiтуацыi, калi немаўля яшчэ не лiчылася канчаткова сфармаваным чалавекам, П. адыгрываў лёсавызна чальную (праграмуючую) ролю. Пас ля купання дзяўчынкi ваду адмысло ва вылiвалi за П., каб у свой час тая выйшла замуж. Перад тым як везцi дзiця да хросту, бацькi клалi на П. рэчы (сякеру, далато калi хлопчык; лён, верацяно калi дзяўчынка), якiя мусiлi ў будучым развiць у дзiцяці ўмельства ў пэўнай галiне. Пасля хро сту, калi дзiця афiцыйна атрымлiвала iмя, г. зн. пэўны культурны статус, адбывалася «асвячэнне дзiцяці праз П.» (бацька, стоячы ў хаце, прымаў дзiця, пакладзенае кумамi на некалькi iмгненняў на П.), абрад, якi сiмва лізаваў яго далучэнне, уваход у пра стору культуры. З другога боку, рабіліся захады дзе ля ўмацавання «расхiстанай» мяжы. Так, напярэдаднi адведак, каб госцi не сурочылi дзiця, у П. забiвалi два цвiкi. У вясельнай абраднасцi замiнка, спатыканне сватоў на П. азначала няўдачу iх прадпрыемства; маладая абавязкова пераносiлася (цi перасту пала сама) цераз П. На пахаваннi, пры вынасе труны з хаты, ёю лёгка грукалi аб П., «вытра саючы душу». Вялiкую ролю ў якасці кантактнай зоны з iншасветам П. адыгрываў у знахарскiх практыках. Пры замаў леннi стрэльбы паляўнiчы, паста вiўшы левую нагу за П., правую у хаце, тройчы праймаў памiж iмi стрэльбу. Замаўляючы ад сурокаў цi спуду, сплёўвалi за П., цераз яго «шапталi» i ад хваробы зубоў. Калi дзiця хварэла на радзімцы (эпiлепсiю), на П. адбываўся абрад яго перараджэння праз адсыланне ў зы ходную пазiцыю (iншасвет) i новае на раджэнне: мацi «з голым выхадам» тройчы пераступала дзiця, прамаўля ючы: «Чым цябе радзiлi, тым адха дзiлi». У iншых выпадках хворага клалi жыватом на П. i адмысловы чалавек (пажадана дзiцёнак) тройчы злёгку падскокваў на ягонай спiне, вытрасаючы хваробу. Уяўленне пра тое, што размова або рэчы, перададзеныя праз П., прыво дзяць да сваркі, шырока бытуе i сёння.