Интересные ссылки

Папараць-кветка

Мiфiчная кветка, што iснавала ў фантазii бела русаў. Паводле народных уяўленняў, чалавек, якi здабыў кветку папарацi, набываў незвычайныя якасцi, ён ра зумеў мову жывёл i раслiн, яму ад крывалiся месцы захаваных скарбаў i розныя iншыя таямнiцы. Паданнi пра П.к. вельмi пашыраныя ў Бе ларусi i звязваюцца з купальскiм аб радавым комплексам. Менавiта ў Ку пальскую ноч самотна, босым i распранутым, смелы чалавек мог выправiцца ў пушчу шукаць гэтую кветку. Знайшоўшы яе, трэба было пакласцi на разрэзаную далоню (аб папаратнiк вельмi лёгка парэзаць руку, нават не хочучы гэтага) i несцi дамоў, нi разу не азiрнуўшыся назад, хоць нячыстая сiла будзе страшыць, выць, скуголiць, клiкаць. Вытры маўшы такое выпрабаванне, чалавек будзе здольны чуць i бачыць тое, што iншым недаступна, ён здабудзе веды. Падставай для мiфа пра П.к. па служыла свячэнне спораў папарацi, але не кожнай, а асаблiвай, у якой спо ры не на нiжнiм баку лiсця, а на асаб лiвай мяцёлцы, якая нагадвае квет ку. Такая папараць каралеўскi папаратнiк захавалася яшчэ ў Бе лавежскай пушчы i занесена ў Чыр воную кнiгу Беларусi