Интересные ссылки

Панядзелак

Першы дзень тыдня, лічыцца цяжкім і нешчаслівым. Вя дома некалькі версій адмоўнага стаў лення да гэтага дня. Адны інфарма тары сцвярджаюць, што П. дзень цяжкага пахмелля пасля нядзельна га святкавання. Iншыя спасылаюцца на тое, што пасля дня адпачынку не адразу хочацца брацца за справу. Каб зразумець прычыны нега тыўнага стаўлення беларусаў да П., трэба ўпісаць яго ў больш шырокі кантэкст аднародных зяваў, даміна вальнай і яднальнай рысай якіх бу дзе сімволіка пачатку любой справы: сяўбы, зажынак, родаў, радзінаў, вя селля, пачатку года, дня і, зразумела, тыдня. Народная парэміялогія свед чыць: «Не пашанцавала з ранку, не пашчасціць і вечарам»; «Нарадзілася цялятка з плямкай з плямкай і па мрэ»; «Як сустрэнеш Новы год, такім ён і будзе». П. «мужчынскі» дзень, што да памагае зразумець некаторыя асаблі васці сялянскага гаспадарання. На прыклад, не пажадана было садзіць курыцу на яйкі, таму што маглі вы весціся адны пеўнікі. I наадварот, гэты дзень лічыўся спрыяльным для пасадкі фасолі, агуркоў і гарбузоў. Ноч з П. на аўторак лічыцца спры яльнай для зачацця хлопчыка, а ве чар П. спрыяльны для квашання капусты. У ХХ ст. зявіліся дадатковыя пе расцярогі, звязаныя з гэтым днём: не пажадана класціся ў бальніцу доў га хварэць будзеш; народныя лекары таксама не раяць звяртацца па дапа могу ў гэты дзень, распачынаць ля чэнне цяжкіх або задаўненых захвор ванняў. На гэтым жа прынцыпе трымаец ца і агульнавядомая выснова, сфар муляваная ў прыказцы «У панядзелак нават цыган у дарогу не збіраецца, бо не пашанцуе». Гэта значыць, чалавек, які ўсё жыццё вандруе па свеце, і той трымаецца перасцярогі не рушыць з месца ў першы дзень тыдня. Калі ж гаворка ідзе пра селяніназемляроба, які «прыкіпеў» да свайго лапіка і па кідае яго толькі тады, калі трэба па трапіць на базар або кірмаш, гэта пе расцярога набывае характар табу. Сон, які прысніцца ў П., збываецца толькі для тых людзей, якія нарадзі ліся ў гэты дзень. Каб быць заўсёды пры грашах, нельга ў П. стрыгчы паз ногці. Разам з тым беларускія легенды апавядаюць пра тое, што «ў панядзе лак свет снаваўся», а таму, маўляў, усякую справу лепей распачынаць менавіта з П.