Интересные ссылки

Пантэон

(ад лац. pantheon, ст. грэц. рn «усё» і Jeьт «бог»), сукуп насць усіх багоў у якойнебудзь полі тэістычнай рэлігіі. Беларускі паганскі П. па меры развіцця міфалогіі не за ставаўся нязменным. У адпаведнасці з герархічным месцам кожнага з ба гоў П. дзяліўся на некалькі роўняў. Да вышэйшага роўню належалі багі з найбольш важнымі і разнастай нымі функцыямі, як правіла, най больш архаічныя па паходжанні. Да самай старажытнай часткі П. трэба аднесці жаночы персанаж (умоўна Вялікую багіню), які пасылаў як жыц цё (нараджэнне), так і смерць, быў звязаны з агнём і вадой, распараджаў ся лёсам чалавека. Звалі гэты перса наж Мара, пазней ён дэградаваў да роўню адной з постацяў ніжэйшай дэ маналогіі. Вобраз Мары зарадзіўся прыблізна ў верхнім палеаліце. Да мужчынскай пары Мары трэба далу чыць хтанічны персанаж, які лічыў ся апекуном жывёльнага свету, паля вання (найбольш старажытнай галіны гаспадаркі), замагільнага све ту прататып пазнейшага Вялеса. Пра архаічнасць гэтага вобраза свед чыць тое, што Вялесу прыпісвалася здольнасць увасабляцца ў выглядзе змея, мядзведзя, ваўка, быка. Этыма лагічна і функцыйна Вялес мае адпа веднікаў у міфалогіях балтаў і іншых індаеўрапейскіх этнасаў. Культ гэта га архаічнага персанажа характары заваўся пакланеннем буйным валу нам без усякіх слядоў апрацоўкі. На думку А. Голана, архаічны хтанічны бог першапачаткова зяўляўся ў той жа час змеепадобным богам маланкі. У гістарычны час, прадстаўлены звесткамі пісьмовых дакументаў, да найвышэйшага, першага роўню міфа логіі належалі вярхоўныя багі. Гэта Бог стваральнік Сусвету і бацька багоў, які жыве на небе і звязаны з га давымі цыкламі прыроды, які лічыў ся ўвасабленнем неба і святла, баць кам Сонца і агню. У летапісах гэты персанаж яшчэ называецца Сварог. Да вярхоўных багоў належалі такса ма Вялес, бог жывёльнага свету, ба гацця, замагільнага свету, зямных во даў (меў дачыненне да крыніц і вытокаў рэк), клятвы і дамовы, зяў ляўся апекуном жрацоў, і Пярун бог маланкі і навальніцы, апякун вайско вай справы і княскай дружыны, кня зёў, змагар супраць холаду і цемры. Жаночымі парамі вярхоўных багоў былі: у Бога (Сварога) Лада, у Пе руна Мокаш (Цёця), у Вялеса персанаж, якому на змену пасля пры няцця хрысціянства прыйшла святая Кацярына. Магчыма, гэтыя вярхоў ныя багіні пазней у царкоўных наву чаннях супраць паганства называлі ся рожаніцамі. Больш нізкі ровень утварала малодшае пакаленне багоў: бог сонца Дажбог, які лічыўся сынам Бога (Сварога) і Лады; сын Перуна Ярыла, бог вясновай урадлівасці, ад начасова звязаны і з ваярскай функ цыяй; Вялесу быў падпарадкаваны бог падземнага агню Жыжаль, які вя домы толькі на фальклорным матэры яле. Фальклорны Зюзя відавочна, усяго толькі зімовая іпастась Вялеса. Да нашчадкаў Сварога і Лады варта далучыць таксама багіню вясны Лёлю (Лялю). З ніжняй сферай, і значыць з Вялесам, мог быць звязаны па паход жанні Стрыбог, хоць ён і не згадва ецца ва ўласна беларускіх крыніцах. З прычыны фрагментарнасці звестак цяжка вызначыць месца ў герархіі ба гоў Сотвара (ушаноўваўся на бела рускалітоўскім сумежжы), Белуна і Аўсеня, а таксама магчымасць існа вання дуалістычнай пары Белабог Чарнабог. Да багоў не належалі, але былі з імі досыць цесна звязаныя пад парадкаваныя ім істоты накшталт гарцукоў (слугі Перуна), волатаў і асілкаў. Шматлікія персанажы дэманалогіі, што згадваюцца ў фальк лорных запісах ХIХХХ стст., маглі быць вядомымі як да прыняцця хрыс ціянства, так і створанымі дзякуючы пазнейшай міфатворчасці. Афіцыйная хрысціянізацыя верх ніх пластоў грамадства не азначала яшчэ аўтаматычнага адрачэння ад паганства шырокіх народных мас. На працягу перыяду двухверя ішоў доўгі і пакутлівы, з неаднаразовымі вяртаннямі да старога, працэс выцяс нення ранейшых вераванняў, які за крануў у асноўным толькі П. і амаль не датычыў істотаў ніжэйшага роў ню. Паколькі міфалагічнае мыслен не захоўвалася, то павінна была пра цягвацца і міфатворчасць. Менавіта позняга паходжання могуць быць вя домыя па фальклоры Гаёвы Дзед, Жытняя Баба, Каляда, Купала, Любмел, Рай, Спарыш, Шчадрэц, Вазіла ды іншыя персанажы народ най міфалогіі. На роўні ж верхняга П. шматвяковая барацьба хрысціян ства з паганствам прывяла да заме ны багоў на блізкіх ім па функцыях хрысціянскіх святых.