Интересные ссылки

Пан

Пбнейко, Пбніч, персанаж на роднай дэманалогіі, адмена нячыста га духа або чорта, верагодна, адна з табуістычных назваў апошняга. Можа атаесамляцца з галоўным чор там Люцыпарам. Зяўляецца чалаве ку адзін або ў кампаніі апоўначы або ў марозную месячную ноч і са спевамі пеўняў знікае. Характэрныя месцы зяўлення лес, поле, балота, лазня. Назва П. матываваная вобразам, у якім, паводле шырока распаўсюджа ных на Беларусі ўяўленняў, гэтая ад мена нячысцікаў зяўляецца чалаве ку і наводзіць на яго насланнё: малады, хударлявы, прыгожы паніч, франтавата апрануты ў вузкія (клят частыя або паласатыя) нагавіцы, у кароткі сурдут або фрак чорнага (ра дзей белага) колеру, або плашч і абавязковы капялюш. Калі добра прыгледзецца, то можна ўбачыць хвост, які вытыркаецца зпад фрака, і рожкі, якія тырчаць зпад капелю ша. Але практычна заўважыць гэта га нельга з прычыны таго наслання, якое П. наводзіць на чалавека. Толькі з дапамогай спецыяльнай мазі, калі ёю памазаць вочы, можна распазнаць П. і іншых нячысцікаў. Па характары сваіх паводзінаў П. падобны да іншых нячысцікаў. Ён імкнецца збіць падарожных з дарогі і заманіць у самыя нетры; топіць у рэч цы жыдоўскі кагал; любіць мяняцца на нейкія рэчы, але з абавязковым падманам (люльку і капялюш на корч і старую міску, стрэльбу на конскую галёнку і г. д.); любіць тан чыць; можа набываць нават дзявочае аблічча. Характэрныя атрыбуты: ба гацце; золата, якое рассыпаецца ву голлем або ператвараецца ў іржавую балотную руду (і наадварот, атрыма нае ад П. вуголле аказваецца насам рэч золатам); каса; залатая табакер ка, тытунь з якой ператвараецца ў конскія камякі, ды інш. П. мае пэў нае дачыненне да коней: ён сам часта стрымгалоў носіцца на брычцы або можа прымусіць так спыніцца мужы ковых коней, што іх ніякай пугай з месца не скранеш. Згадаем таксама конскія камякі і галёнкі, у якія пера каснуцца ад П. можна, прапанаваўшы яму невыканальную задачу, напры клад прынесці вады рэшатам або прымусіць праслухаць даўгі аповед, пакуль не праспяваюць пеўні.