Интересные ссылки

Паморак

Дэманалагiчная постаць павальнай смерцi, што ахоплiвае лю дзей i жывёлу. У народных апавядан нях персанiфiкаваўся як у зааморф ных вобразах (ката, сабакi), так i антрапаморфных старой бабы; ху дой, нiбы смерць, жанчыны; страш нага аднавокага дзеда з калматаю ба радою; жабрака; маладзiцы, у якой вуж смокча грудзi. Набыўшы чалаве чае аблiчча, П. усяляк iмкнуўся пранiкнуць у незаражаныя яшчэ паселiшчы з дапамогаю iх жыхароў, дзеля чаго прасiў падвезцi на возе, пераправiць цераз раку. Калi нейкi недарэка спрыяў гэтай просьбе, П. неўзабаве пачынаў лютаваць у чарго вай мясцовасцi. Калi ж кемлiвы чала век здагадваўся адразу, з кiм ён мае справу, то падманным шляхам за водзiў П. у балота, дзе тапiў яго або скiдваў у вогнiшча. Агонь, здабыты непасрэдна ад трэння, лiчыўся эфек тыўным сродкам ад П. На месцы яго здабычы i па канцах сяла з яго распальвалi вогнiшчы, якiя гарэлі дзень i ноч, каб П. не мог увайсцi ў сяло. Той агонь давалi ва ўсе хаты, дзе старалiся нiколi яго не пераводзiць. Свойскую жывёлу падчас П. заганялi ў цёмныя лясы, на астраўкi за бало ты i, парабiўшы там кашары, пасвiлi статак да самае зiмы. Штодня зранку i ўвечары падкурвалi гавяду тхары наю: спадзявалiся, што такога смуро ду нiякая хвароба не вытрымае. Калi надыходзiў П., сяляне ўсёй вёскай iшлi ў лес, звальвалi самую высокую хваiну, сажняў на 10, выносiлi яе на сабе i ўжо ў сяле рабiлi з яе найбольш значны абярэг крыж, якi ставiлi на пагорку, каб адусюль яго было вiдаць. Лічылася, што П. абавязкова будзе, калі гром грыміць на голыя дрэвы. У фразеалагізмах П. заступае месца іншых нячысцікаў («Поморок ёго ведае»; «Коб на тебэ поморок най шоў!»; «Ой, не озьме цебе поморок!» ды інш.).