Интересные ссылки

Паляндра

Багіня смерці (тое ж, што і Мажана ў старажытных яцвя гаў, насельнікаў цяперашняй Гро дзенскай вобл., або Марэна). Знахо дзіцца ў варожых стасунках да людзей і таму радуецца, калі тыя часта памі раюць. У выглядзе пачварнай жан чыны яна зяўляецца ў хаты паміра ючых і там забірае іх душы, потым пе радае іх сваёй вялікай сяброўцы Бабе Язе Касцяной назе, з якою яны разам разязджаюць у адной жалезнай ступе. Iмя П. часта згадваецца пры размовах людзей то ў форме прыга ворак («Паляндра ўчамерылася»), то праклёнаў («Бадай цябе Паляндра змарнавала», «Каб ты запаляндраваў ся»). Калі кажуць пра смерць дарагога чалавека, то звычайна адплёўваюцца: «А кыш, Паляндра, не табе б, а кыш!»