Интересные ссылки

Палямон

Легендарны рымскi арыстакрат, легендарны заснавальнiк дынастыi вялiкiх князёў лiтоўскiх. Мiф пра П. занатаваны ў Хронiцы Лi тоўскай i Жамойцкай i ў блiзкiх да яе летапiсах. Ён апавядае, што ў часы кiра вання ў Рыме зваряцелага iмператара Нерона рымскi высакародны арыс такрат П. разам з 500 iншымi рым скiмi шляхцiчамi, з жонкамi i дзецьмi i адным астраномам надумалi збегчы зпад улады iмператара. Яны селi на караблi i накiравалiся ў далёкае па дарожжа. Калi яны дасягнулi вусця Нёмана, iх прывабiлi поўныя дзiчыны тутэйшыя лясы, i П. намерыўся пасялiцца ў гэтай краiне. Яго сыны i iншыя шляхцiчы паступова кала нiзавалi ўсю краiну да ракi Вяллi на ўсходзе. П. зрабiўся першым жамойц кiм князем. Мiф пра П. не мае анiякага гiста рычнага абгрунтавання. Але мiф ак тыўна выкарыстоўваўся пачынаючы ад XV ст., а можа, i раней, у палiтыч най i iдэалагiчнай барацьбе. Такiя штучныя мiфалагiчныя пабудовы бы лi традыцыйнымi ў сярэднявечнай Еў ропе. Мiф пра П. абрунтоўваў наўпрос тае паходжанне ўлады вялiкiх князёў лiтоўскiх ад Рыма, рабiў iх не нiжэй шымi ад iншых манархаў сярэдня вечнай Еўропы, перш за ўсё каралёў Польшчы. З iншага боку, ён як бы тлумачыў i блiзкiя сувязi лiтоўскага народу i рымлян. У гэты час было ўжо заўважана сваяцтва моваў стара жытнай лацiны i лiтоўскай, што, бе зумоўна, актывiзавала спробы пры мiтыўнагiстарычных пошукаў гэтых сувязяў. Адна з познiх мiфічных радаслоў ных залiчала да роду П. i полацкага князя Рагвалода.