Интересные ссылки

Палявiк

Палявы, мiфічны апя кун палёў i лугоў. Мог выступаць як спрыяльны, так i шкодны дух. У на родным уяўленнi часам нагадваў працаўнiкахлебароба. Маляваўся сiвым старым у доўгай свiце, у лап цёх, з кiем у руках. Ростам ён быў ад нолькавы са сваiм атачэннем: у траве роўны з травою, у жыце з жытам. Калi жыта ўродзiць, П. добры i вясё лы, калi не злосны, незадаволены. Уяўлялi П. таксама маладым, дужым, статным хлопцам з блакiтнымi вачы ма. Яго русыя валасы асацыявалiся з золатам спелай нiвы, на якой ён гас падарыў. Махне П. правай рукою расце i таўсцее сцябло, махне леваю налiваецца колас, страсяне галавою уся нiва ўсцiлаецца залатымi снапам Абшар дзейнасцi кожнага П. палi i лугi адной або некалькiх сумежных вё сак, не раздзеленых лесам i вадою. Жыве П. на ўзгорках ля каменя, дрэ ва, куста, межавога слупа. Ён баiцца макрэчы i ўцякае ад яе на вышэйшыя мясцiны. П. клапоцiцца пра ўрад лiвасць палёў i ўкос на сенажацi, вы ганяе адусюль шкоднiкаў, раўняе сцяблiны i лiсты раслiнаў. Спрыянне П. дбайным працаўнiкам падкрэс лiваецца ў народнай легендзе пра тое, як П. сустрэў двух галодных пада рожнiкаў, якiя папрасiлi ў яго хлеба. У адказ П. загадаў iм паказаць свае рукi і, убачыўшы, што ў аднаго яны былi гладкiя i далiкатныя, а ў друго га шурпатыя, з мазылямi, перша му ён адмовiў, а яго спадарожнiку да зволiў узяць хлеба, колькi той панясе. У абавязкi П. уваходзiла i вартаван не палявых скарбаў. Калi ж нехта знаходзiў iх, П. помсцiў таму чалавеку. Разам з тым П. у народных апавядан нях паўставаў знiшчальнiкам палявой гаспадаркi селянiна. Ён разбураў зага радкi, заманьваў скацiну ў шкоду (асаблiва на нiвы сваiх ненавiснiкаў) цi дзяцей i моладзь на грады i палеткi для збiрання кветак, пладоў або про ста дзеля забаваў. П. у злосцi прыгiнае да зямлi збожжа i траву, скручвае раслiны, адганяе дождж, мучыць аваднямi, сляпнямi, камарамi жывёл, пакiдае сталага стомленага працаю чалавека дзенебудзь у канаве, лагчы не. Наведнiкаў палёў i лугоў П. пера дражнiвае дзiкiм рэхам, свiстам, ро вам, а галоўнае страшным выглядам: ён набывае аблiчча пачвар нага сценю, якi то гонiцца за чалаве кам, то заманьвае да сябе як ахвяру. П. можа падступiцца да чалавека з ласкаю, каб потым знянацку паразiць яго санцапёкам i забiць на месцы. Ча сам чалавек сам трапляе да П., прый шоўшы адпачыць на сухадолiну. П. закалыхваюць яго сонечным цяплом, зацiшшам, пакуль у таго не пачнец ца лiхаманка. П. гасцююць адзiн у ад наго пагоднай парою, пераклiкаюцца мiж сабою, дапамагаюць мучыць знойдзеную ахвяру. Узiмку ад бяз дзейнасцi яны сыходзяцца для забаў, каб знiшчыць дарожныя вешкi, зацерусiць дарогу, занесцi снегам ка навы i калдобiны, каб туды трапiў праезджы i прахожы, якi збiўся з дарогi. П. водзяць заблукалага па дарожнiка ўзад i ўперад, пакуль той не замерзне. Увесну i ўвосень у пару слякоцця i макрэчы П. жывецца найгорш. Пры ўсiм iх жаданнi шко дзiць чалавеку, яны не могуць рас стацца з утульным сухiм месцам, каб мясiць гразкую зямлю. П. хутчэй за ўсiх адчуваюць наблiжэнне наваль нiцы i ўмеюць хавацца ад маланак. Народ быў перакананы, што шкоднай дзейнасцi П. супрацьстаiць перыя дычнае асвячэнне палёў, засяванне раллi блаславёным зернем, а таксама малiтвы, якiмi суправаджалiся рабо ты на палетках. Уяўленне пра П. як пра апекуна ўрадлiвасцi знайшло сваё адлюстраванне ў народнай арнамен тыцы, трансфармаваўшыся ў геамет рычны арнамент з квадратаў, праста кутнiкаў, васьмiграннiкаў, ромбаў. Да П. («цара/хазяіна палявога») звярталіся ў замовах ад розных хва робаў і напасцяў.