Интересные ссылки

Палын

Раслiна з характэрным па хам i горкая на смак, што i абумовiла яе сiмволiку ў народнай традыцыi. У песенных тэкстах: «Ой палын, палын, // Трава горкая, // А доля мая // Яшчэ горшая»; «Палынтрава бескарэнная, // А радзiлася я бязродная» Праз свае рэальныя якасцi П. нават набыў рысы раслiны варожай i чужой «у тэй чужой старане палыном сеяна, гiрчыцай абсаджана»; на гэтую рас лiну ў замовах адсылаюцца хваробы: «а я вылiваю цi на палын, цi на чарна быльнiк». Менавiта востры пах П., якi ў ве раннях адпуджваў нават нячыстую сiлу, стаў асновай залiчэння яе да раслiнаўабярэгаў. Дзяўчаты на Ку палле закладвалi П. пад пахi ад ведзь маў, а калi ля вогнiшча зяўлялася старая баба i брала агонь, яе сцябалi П. У хлявах на змярканні на Купалу торкалі пучкі П. У чацвер пасля Сё мухі П. упляталi ў косы, каб не стаць ахвярай русалак. На iх пытанне: «Што ў цябе ў руках?» раілі адказ ваць: «Палынь»; русалка тады скажа: «Цур тобi, згынь» i прападзе. Каб не хадзiў нябожчык, гаспадыня аб мятала хату палыновым венiкам. У фальклорных творах П. замяш чае мужчыну, старога мужа: « змя шаўся палын з травою, злюбiўся ста ры з маладою».