Интересные ссылки

Пакроў

Пакровы, Пакравы, ме жавая дата ў народным i працоўным календары беларускага і іншых наро даў. Свята сфармавалася ў сувязі з за канчэннем восеньскага цыкла гаспа дарчых клопатаў, завяршэннем пары збору ўраджаю, перамяшчэннем плё ну, усяго багацця дзейнай сферы з адкрытай прыродналандшафтнай (стыхiйнай) у абмежаваную (куль турную) прастору (хата, гумно, ёўня), фiксаваннем пераломнага моманту ў сезонных рытмах. Адзначаецца 14 кастрычнiка н. ст. Асноўны змест свята сфармаваўся ў старажытнасцi. Сама ж назва, як можна меркаваць, зявiлася падсума ваннем вынiкаў назiранняў за жыц цём прыроды, ведаў аб прыродзе, асаблiвасцяў гаспадарчага, культур нага i сямейнага жыцця чалавека. У беларускай традыцыйнай культуры і традыцыйным побыце тэма Пакравоў распрацавана ў розных сэнсавазмя стоўных планах. Тыповым яе праяў леннем можна лiчыць афарыстычныя выслоўi, якiя замацавалiся ў форме шматлiкiх прыказак, прымавак, на родных разважанняў, напрыклад: «Прыйшлi Пакровы, пытаюць, цi да зiмы гатовы», «На Пакровы дай сена карове», «Пакровы пакрываюць тра ву лiстам, зямлю снегам, ваду лёдам, а дзяўчат шлюбным чэпкам» ды iнш. У гаспадарчым цыкле дата сведчыла аб заканчэннi пары, калi можна было «турбаваць» зямлю (ад Пакроваў i ўжо да Благавешчання за баранялася «чапаць» зямлю), i клопа ты працаўнiка былi звязаныя з апра цоўкай ураджаю, падрыхтоўкай да зiмы, забеспячэннем працы ў доўгiя восеньскія i пiлiпаўскiя вечары. У грамадскiм жыццi пачыналася пара вяселляў (пасляпакроўскi перыяд у народзе невыпадкова называюць Вялiкай вясельнiцай). У сувязi з гэ тым сцвярджалася, што «да Пакравоў усё павiнна быць звезена з поля, а хло пец з Пакравоў каб гатовы быў жанiцца». У супольнаабшчыннай жыццядзейнасцi свята нагадвала пра неабходнасць рыхтавацца да Дзядоў («Дзяды адзначаюцца праз тры тыднi (у трэцюю суботу) пасля Пакроваў»). Пераломны, межавы момант у пры родных рытмах пазначаўся адлётам апошнiх птушак (панеслi лета на сваiх крылах) i наступленнем сталых халадоў. У рытмiчнай структуры восеньска га народнага календара П. заканамер на належыць цэнтральнае месца. П. як дамiнанта восеньскага календара ўпарадкоўвае бег часу, рытм якога абумоўлiваўся храналагiчным пра межкам у тры тыднi (дадзены адрэ зак у восеньскiм святочным календа ры ляжыць памiж хлебным Спасам i Багачом, Багачом i П., П. i восеньскi мi Дзядамi). Сэнсавазмястоўныя планы П. як ачышчэння, пакрывання ў самых роз ных сэнсах, аберагання маюць самыя шчыльныя i простыя сувязi з мiфала гiчнай свядомасцю ранняга чалавека. На карысць таго, што i сама назва свя та збераглася ад язычнiцкiх часоў, сведчыць, папершае, адсутнасць зве стак пра яго як паняцце, напрыклад, у «Поўнай папулярнай бiблейскай энцыклапедыi ў чатырох выпусках», падрыхтаванай арх. Нiкiфарам i вы дадзенай у Маскве ў 1891 г. Але, па другое, у згаданым выданнi ёсць ар тыкул, прысвечаны «Пакрывалу», у якiм апавядаецца, што яно (пакрыва ла) складала неабходную частку ўсходняй жаночай вопраткi, якое поў насцю закрывала твар. Патрэцяе, у рэлiгiйнай практыцы гэтая дата, якая ў царкоўным календары замацавана таксама за 14 кастрычнiка, адзнача ецца ў поўнай назве як Пакроў Пра святой Багародзiцы. У аснове свята зяўленне ў 910 годзе блажэннаму Ан дрэю Багародзiцы ў Влахернскiм хра ме ў Канстанцiнопалi. Багародзiца пакрыла вернiкаў белым пакрывалам (амафорам) i малiлася за выратаван не свету ад нягод i пакут. У рэлiгiйнай практыцы рускай праваслаўнай цар квы свята, якое стала адзначацца з сярэдзiны XII ст., прымеркавалi да гэ тай падзеi. Шчыльнасць i багацце сэнсава змястоўных планаў П. у беларускай традыцыйнай культуры праявiлася i ў магiчнай сферы, у назiраннях i ве дах аб прыродзе. Дзяўчаты варажылi пра замужжа. Елi на ноч салёную аладку са спадзяваннямi, што суджа ны паднясе напiцца вады; слухалi з блiнам на ростанях, у якiм баку заб рэша сабака (туды, маўляў, пойдуць замуж); кiдалi лiсце з фартуха, з пры полу па ветры: у якi бок лiсце па ляцiць туды i замуж пойдуць ды iнш. Па стане надворя на П. мерка валi, якой будзе зiма. Калi на П. цёп ла, то i зiма будзе цёплая, i наадварот. Шчыльныя сувязi назiраюцца i па мiж святам П. i абрадамi пакрывання маладых у вясельнай, поля ў земля робчай, немаўляцi ў хрэсьбiннай, ня божчыка ў пахавальнай абраднасцях, што яшчэ раз сведчыць пра праяўлен не мiфалагiчнай свядомасцi, языч нiцкую (мiфалагiчную) аснову свята. У залежнасцi ад мясцовых трады цый П. клалi пачатак вячоркам, галоў ным удзельнікам якiх была моладзь.