Интересные ссылки

Пазногцi

Адзiн з элементаў чала вечага цела, з якiм звязаны шматлiкiя мiфалагiчныя ўяўленнi, народныя па верi. Лiчылася, што абрэзаныя П., як i валасы, нельга раскiдваць, бо пасля смерцi душа не зможа трапiць нi на неба, нi ў пекла, бо i нябесныя, i пя кельныя сiлы прымусяць людзей збiраць раскiданыя П. З волi Бога душа ходзiць у выглядзе бусла, пакуль не пазбiрае ўсе П. (на зiму буслы ад лятаюць у вырай, бо няма як збiраць iх), а калi ўсе П. сабраныя, то зноў робiцца чалавекам i iдзе на неба, за кончыўшы ўсе свае пакуты. Чэрцi таксама прымушаюць людзей, якiя кiдаюць П. абыдзе, поўзаць i збiраць iх па ўсiм свеце, паколькi, паводле народных уяўленняў, чорт робiць сабе каўпак з П. Старыя людзi пiль навалiся, каб П. не прападалi, i таму спальвалi iх або насiлi за пазухаю. Iснавала павере, што па сабраных П. чалавек пасля смерцi, нiбыта па пры ступках, зможа лёгка залезцi на ней кую шкляную гару цi на неба, а хто не збiраў П. звалiцца ў пекла. Па стане П. вызначалi перамены ў буду чым: iх цвiценне абяцала гасцiнцы, абновы, прыбытак; калi ў цяжкахво рага П. сiнелi цi жоўклi, трэба было чакаць хуткай яго смерцi. П. вы карыстоўвалiся i ў чарадзействе. Ведзьмары, каб наклiкаць на некага смерць, здабывалi П. ненавiснiка, клалi iх у воск цi ў глiну, ляпiлi не шта накшталт чалавечай фiгуркi, клалi ў маленечкую труну i закопвалi ў зямлю, каб гэтак жа пахавалi i таго чалавека. Гэта было праяваю iмi тацыйнай магii: з часткаю прыналеж нага чалавеку рабiлi тое, што жадалi зрабiць з iм самiм. П. маглi выкарыс тоўвацца як сродак знахарскага ля чэння. У вiноўнiка пярэпалаху ў сне цiшком абразалi П. i падкурвалi iмі перапалоханага («клiн клiнам»). Хворага на лiхаманку падкурвалi зрэзанымi ў яго П. або ягоныя П. ушчамлялi ў асiнавае дрэва. Бачыць вялiкiя П. у сне на гора.