Интересные ссылки

Пажар

Бедства, усведамлянае як пакаранне з боку вышэйшых, звыш натуральных сілаў за парушэнне чалавекам рытуальных і маральна этычных нормаў ва ўзаемада чыненнях з імі. Найбольшая колькасць паверяў была звязана з П. ад нябеснага, «Бо жага» агню перуна, уяўленні пра які ўзыходзяць да культу аднаймен нага БогаГрымотніка, функцыі яко га ўвабраў у сябе вобраз хрысціянс кага св. Iллі. Адсюль прычынай П. магла быць асабістая крыўда св. Iллі (Бога), нанесеная яму чалавекам праз сквапнасць, падман, абразу ды інш., ці свядомае парушэнне нормаў, звя заных з ушанаваннем святога. Так, пакараным П. выступае гаспадар, які наважыўся працаваць у дзень св. Iллі (2 жніўня н. ст.). Боскасць нябеснага агню адлюст раваная ў пашыраным уяўленні аб не дапушчальнасці (немагчымасці) ту шэння П., запаленага Перуном («што Бог запаліў, таго тушыць ня можна»). Таму ўсе дзеянні падчас П. былі скіра ваныя звычайна не на выратаванне за паленай пабудовы, а на недапушчэн не распаўсюджвання агню на суседнія будынкі. Асноўным прынцыпам лака лізацыі П. зяўлялася магічнае «замы канне» агню з дапамогай рэчаў, на дзеленых высокім семіятычным статусам. Дзеля гэтай мэты трэба было тры разы абысці П. з велікодным яй кам (хлебам у рэшаце, абразом). Хлеб (яйка), укінутыя пасля абыходу ў агонь, сімвалізаваў ахвяру, закліканую суцішыць стыхію. Малако, улітае ў агонь, паўсюль лічылася самым леп шым сродкам суцішэння П. Унекаторыхмясцінах(Случчына,Ма гілёўшчына) аперацыю «замыкання» павінна была моўчкі зрабіць голая дзяўчына, што мусіла ўзмацніць дзейснасць абраду, бо ў такім разе ме дыятар «уваходзіў» у знакавае поле «іншасвету» (аголенасць, немата). Паказальным зяўляецца перака нанне, што на П. нельга крычаць, бо «ад крыку агонь гарачыцца» (Добрушскі рн). Магічныя дзеянні на лакалізацыю П. суправаджаліся адмысловымі замовамізваротамі да агню як да адухоўленай асобы («багатыр, агро мны, магутны», «цар агняны», «аге нец мой каханы»), якія ўтрымлівалі просьбу задаволіцца ўжо забраным («што заняў, то патрэбляй, а лішняга не чапай») і ісці «ўбок, да Бога свеч кай». Калі ж чалавек скрадаў нейкую рэч падчас П. (забіраў наканаванае агню), лічылася, што гэткая ж доля напаткае і яго хату. Прычынай П. ад перуна магло быць і дрэва, «адзначанае» маланкай і вы карыстанае ў пабудове хаты. У іншых выпадках гэтае бедства магло быць вынікам помсты (за нядобрае стаўлен не людзей да міфалагічных персана жаў, звязаных са стыхіяй агню Хута (з вогненнага Змеялетаўца), Ёўніка, а таксама бусла, які за разбу рэнне свайго гнязда заносіў палаючую галаўню на страху вінаватаму. П. мог быць выкліканы і шкодным чарадзействам. На Віцебшчыне пры канцы ХIХ ст. верылі, што «на П. мо гуць закласці» (г. зн. зрабіць адпавед ны заклён) цесляры, якія кладуць пер шы вянец хаты. У народнай традыцыі існаваў шэраг прадказанняў П. Бла гой у гэтым кантэксце прыкметай лічылася жоўтая вавёрка, што пера бегла цераз страху хаты, зязюля, якая кувае ў вёсцы, знікненне ў жытле цвыркуноў і прусакоў. А ў выпадку, калі ў хату, што будавалася, забягаў заяц, будоўлю зусім спынялі, а ўвесь матэрыял пускалі на дровы. «Дыягностыка» П. адбывалася і ў пэўныя каляндарныя моманты. Так, калі на Купалле (Пакроў) было спя котна гэта азначала вялікую коль касць П. Аб П. у хаце папярэджвае гаспадароў сваім плачам Хатнік, які выступае тут як дух продкаў, апякун родавай сялібы (на Віцебшчыне ве рылі, што падчас П. над хатай зяў ляюцца птушкі душы продкаў, якія прыляцелі дапамагчы сваім жы вым суродзічам). Дзеля прадухілення П. выка рыстоўвалі засцерагальныя магічныя сродкі. Ад перуна найбольш дзейс нымі лічыліся грамнічныя свечкі; соль, асвечаная ў Чысты чацвер ці ў прысвятак св. Агаты (5 лютага н. ст.): «Соль св. Агаты абароніць ад агню хаты»); костка ад велікоднага мяса, пакладзеная на столь; шалупінне яек і нямыты велікодны абрус, з якімі пад час навальніцы абыходзілі будынкі. Каб пярун не запаліў хату, у на вальніцу курылі ў печы зёлкі, асвеча ныя на Купалле (Сёмуху), прамаўлялі замовы (малітвы) «ад маланкі» і вы ганялі на двор «нячыстых» жывёл ката і сабаку, у якіх мог хавацца «ня чысты». П., які ўзнікаў у прыродным ася родку (лес, тарфянікі), уяўляўся вы нікам вельмі хуткай хады Жыжаля боства падземнага агню і не лічыўся асабліва небяспечным да тае пары, пакуль не ствараў непасрэднае пагро зы засвоенай чалавекам прасторы (паселішчам, палеткам, пашам).