Интересные ссылки

Падлога

Ніжняя мяжа нутраной прасторы жытла. Першапачаткова П. у беларускіх вёсках была земляная або глінабітная, драўляная (мост) зявіла ся значна пазней. П. сімвалічна атая самлівалася з нізам, а будучы земля ной яшчэ і з нівай, урадлівай глебай. Рытуальнае пасыпанне П. зернем, прымеркаванае да Новага года, закліканае было замовіць буду чы плён. Святасць П., што ўвасабляла ўрадлівую глебу, падкрэслівалася за баронай на яе пляваць, іначай з кож нага пляўка выведзецца дябал На П., заслаўшы яе кажухом, за вязвалі косы пад чапец нявесце, што не толькі паказвала на сімвалічнае прыпадабненне зямлі і жанчыны, але і звяртала ўвагу на пераходнасць сітуацыі. Менавіта на П. змяшчалі асобаў у стане пераходу, перадусім чалавека ў перадсмяротнай агоніі. Па словах П. Шпілеўскага, сяляне самі прасілі ў такі час пакласці іх долу і рабілі з гэтага звычаю «нешта ўрачы стае». На П. ля парога, разаслаўшы чорны кажух, клалі парадзіху ў апош нія, самыя пакутлівыя хвіліны родаў. Хворае на начніцы дзіця садзілі на по сцілку, разасланую на П. сярод хаты, і змяталі на яго адусюль смецце. Кіру нак долу вызначаў у маніпуляцыях з П. адпаведныя наступствы: бабка павітуха здымала з сябе пояс, абводзі ла ім тры разы вакол жывата па радзіхі і кідала яго на П., дзе ён ляжаў да вызвалення жанчыны ад яе цяжа ру. На некалькі імгненняў «пад пол» кума клала немаўля пасля вяртання з царквы, каб «сагнаць з яго ўсё злое». Склеп, падполле ў структуры жыт ла зявіліся даволі позна, і таму ў на родных вераваннях душы продкаў і розныя духі «пасяляліся» ўмоўна пад П. Там месціўся і вуж дамавік. У дачыненні да П. захоўвае сваё значэнне рэгламентацыя яе падмя тання, калі ў дзень адезду кагосьці з родных П. не падмятаюць. У паха вальнапамінальнай абраднасці звы чай месці ад парога да стала разумеў ся як форма запрашэння памерлых, а вымятанне да парога як іх выпра ваджэнне. Наагул дошкі П. сімваліч на звязваліся з ідэяй шляху, толькі ўздоўж іх клалі нябожчыка, бачанне ж падмятання ў сне прадказвала хут кую дарогу. Каб замовіць шчасце і дабрабыт у хаце, на наваселле госці кідалі на П. манеты; на Тройцу засы палі П. зялёным аерам.