Интересные ссылки

Падкурванне

Абкурванне, ма гiчнае дзеянне, накiраванае перадусiм на адгон нячыстай сiлы i хваробатвор ных духаў. Акурвалi як чалавека, жывёлу, так i жытло, гаспадарчыя будынкi. Ачышчальнае i жыццядай- нае ўздзеянне П. заснаванае як на сак ральнай моцы агню, так i на магiчных уласцiвасцях падпаленых прадметаў Пры П. патэльню, ад якой падымаў ся дымок, ставiлi так, каб ён ахапiў чалавека знiзу ўверх цi каб яго мож на было ўдыхаць. Для П. скарыс тоўвалiся грамнiчная свечка, скапкi з касцельных свечак або iншыя атры буты агню накшталт качаргi. Як у ачышчальнай, так i ў медыцынскай магii вядучая роля належыць П. раслiнамi, сярод якiх чартапалох, блёкат пры зубным болю, свянцоныя на Яна зёлкi, травы ўрочнiк, пад пуднiк i iнш. Пры пярэпалаху пад курвалi лёнам, пажадана леташнiм, якi абкладвалi вакол хворага кругом i падпальвалi са словамi: «Куды дым, туды ляк». У асобную групу абядно ўваюцца атрыбуты, што маюць дачы ненне да сiмволiкi таго свету смец це, стопак, якi знайшлi на дарозе, дзяркач, салома з чужой страхi, па вуцiнне з гарышча. Здабыванне смец ця станавiлася своеасаблiвым рытуа лам «адзiн шустры сямейнiк бяжыць у суседнюю хату, хапае смец це, з той жа хуткасцю бяжыць да дру гой хаты, там робiць тое ж, i так у трэцяй, i вяртаецца назад з роўнай паспешнасцю. Лепш, каб за гэты час нi з кiм не сустрэцца, а калi хто трапiцца, не спыняцца i не адказваць на пытаннi». Маюць значэнне i iншыя спосабы прыгатавання да П.: мох бралi з вуглоў хаты накрыж, гэтак жа саскрабалi з чатырох рагоў стала, на крыж састрыгалi шматок поўсцi з га лавы жывёлы, што стала прычынай пярэпалаху. П. хворага дымам ад падпаленых валасоў, адзення той асо бы, што яго сурочыла цi счаравала, лiчылася адным з самых надзейных спосабаў нейтралiзацыi псоты. З iншых прадметаў, што прымянялiся для П., вылучаюцца лупiны, з якiх выседзелiся кураняты, нiтка, якой змяралi кашульку перапалоханага дзiцяцi. Каб палегчыць хвораму паку ты, яго абкурвалi праз рэшата дымам ад лiпавага цвету.